Адрыятычнае мора
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Змены шаблонаў/файлаў гэтай версіі чакаюць праверкі.
Стабільная версія была праверана 8 сакавіка 2013.
Адрыяты́чнае мо́ра (іт. Mare Adriatico, харв. Jadransko more): паўзамкнёнае мора басейну Міжземнага мора, паміж Балканскім і Апенінскім паўвастравамі.
Плошча 144 тыс.км²; даўжыня Пн-Пд ~800 км, шырыня 93—222 км. Сярэдняя глыбіня 250 м, максімальная — да 1230 м. Тэмпература вады летам (жнівень) 24—26 °C, зімой (люты) — 7—13 °C. Салёнасць 30—38 ‰. Прылівы змяшаныя, на поўначы да 1,2 м. Усходнія берагі моцна парэзаныя, маюцца зручныя бухты і якарныя стаянкі; заходнія берагі роўныя, натуральных бухт мала.
Порты і ВМБ: Пула, Рыека, Шыбенік, Спліт, Дуброўнік, Бар (усе — Харватыя), Дурэс, Влёра (усе — Албанія), Трыест, Венецыя, Равена, Пезара, Анкона, Бары, Брындызі (усе — Італія).
Літ.:
- ВЭС-83, С.22.
| Моры Атлантычнага акіяна | |
|---|---|
| Унутраныя моры Еўразіі | Азоўскае · Мармуровае · Чорнае |
| Міжземнае мора | Адрыятычнае · Альбаран · Балеарскае · Іанічнае · Кіпрскае · Крыцкае · Лігурыйскае · Тырэнскае · Эгейскае |
| Моры на поўначы Еўропы | Балтыйскае · Вадэнскае · Гебрыдскае · Ірландскае · Ірмінгера · Кельцкае · Паўночнае |
| Моры ў Амерыцы | Карыбскае · Лабрадор · Мексіканскі заліў¹ · Саргасава · Скоша |
|
|
|

