Адысей

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Галава мармуровай статуі Адысея, II стагоддзе да н. э.

Адысей (стар.-грэч.: Ὀδυσσεύς, лац.: Ulysses, Уліс) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] цар Ітакі, сын Лаэрта і Антыклеі, муж Пенелопы і бацька Тэлемаха, які праславіўся як удзельнік Траянскай вайны, разумны і дасціпны аратар. Адзін з ключавых персанажаў «Іліяды», галоўны герой паэмы «Адысея», якая апавядае пра доўгія гады блуканняў і вяртанне Адысея на радзіму. Адысей адрозніваўся не толькі адвагай, але і хітрым, вёрткім розумам (адгэтуль яго мянушка «хітрамудры»). Унук «маланкі» і «кадуцэя» — Зеўса і Гермеса.

Імя «Адысей», імаверна, узыходзіць да грэчаскага — «oδύσσομαι» ('быць прагневанным', 'сердаваць') і, т.ч., азначае «Той, хто гневаецца» або «Той, хто ненавідзіць».

Прыгоды Адысея і яго вяртанне да вернай жонкі Пенелопы знайшлі адлюстраванне ў шэрагу твораў літаратуры (у Гамера, Сафокла, Еўрыпіда і інш.) і мастацтва (малюнкі на антычных вазах, фрэскі ў Пампеях і інш.).

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.243-246, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.479-482; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 4 далей

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]