Адыябатны працэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цеплавыя працэсы
Артыкул з'яўляецца часткай аднайменнай серыі.
Адыябатны працэс
Ізахорны працэс
Ізабарны працэс
Ізатэрмічны працэс
Ізаэнтрапійны працэс
Ізаэнтальпійны працэс
Палітропны працэс
кіраваць
Гл. таксама «Фізічны партал»

Адыяба́тны працэс (ад стар.-грэч.: ἀδιάβατος непераходны, запёрты) — тэрмадынамічны працэс, які адбываецца без цеплаабмену паміж тэрмадынамічнай сістэмай і навакольным асяроддзем.

Працякае ў сістэме з цеплаізалявальнай (адыябатнай) абалонкай ці без яе пры ўмове, што працэс працякае настолькі хутка, што цеплаабмен можна не ўлічваць (напрыклад, пры выбуху, распаўсюджванні гуку).

Адыябатнымі працэсамі лічацца многія атмасферныя працэсы (напрыклад, узыходны і сыходны рух паветра ў антыцыклонах і інш.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]