Адэлард Бацкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адэлард Бацкі
лац.: Adelardus Bathensis
Дата нараджэння каля 1075[1]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1160[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, матэматык, астраном, перакладчык, пісьменнік, астролаг
Навуковая сфера філасофія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адэлард Бацкі (лац.: Adelard of Bath; каля 1080 — каля 1160) — англійскі філосаф-схаласт[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Туры і Лане, здзейсніў сямігадовае падарожжа па Паўночнай Афрыцы і Малой Азіі. Пасля вяртання напісаў некалькі арыгінальных сачыненняў, пераклаў найважнейшыя навуковыя працы з грэчаскай і арабскай на лацінскую мову («Пачаткі» Еўкліда, астранамічныя табліцы Аль-Харэзмі).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яго філасофскія сачыненні (галоўнае — дыялог «Пра тоеснае і рознае») аказалі ўплыў на сярэднявечных філосафаў: Роджэра Бэкана, Гільёма Канхезія, Гуга Сен-Вікторскага і іншых.

Спіс сачыненняў[правіць | правіць зыходнік]

  • Regule abaci
  • De avibus
  • Quaestiones naturales seu physicae
  • De eodem et diverso
  • De cura accipitrum

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Аделард Батский/ Новая философская энциклопедия: В 4 тт. М.: Мысль. Под редакцией В. С. Стёпина. 2001