Адэлаідскія раўніны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раўнінны краявід у Паўднёвай Аўстраліі

Адэлаідскія раўніны (34°30′ пд. ш. 138°30′ у. д.HGЯO) — вобласць Паўднёвай Аўстраліі паміж хрыбтом Маўнт-Лофці на ўсходзе і залівам Святога Вінсента на захадзе. Галоўным чынам урадлівая глеба, сярэдняя колькасць ападкаў каля 460 мм у год.

Раўніны можна ўмоўна падзяліць на тры часткі. У паўднёвай частцы размешчаны горад Адэлаіда, сталіца Паўднёвай Аўстраліі. Вобласць у цэнтры лічыцца «жытніцай» Паўднёвай Аўстраліі з палямі і вінаграднікамі, размешчанымі вакол гарадоў Вірджынія і Энгл Уейл. У паўночнай частцы галоўным чынам вырошчваюць збожжавыя (пшаніца, авёс) і рапсавыя культуры. Таксама развіта авечкагадоўля.

Плямёны аўстралійскіх абарыгенаў Каўрны жылі на гэтых раўнінах да еўрапейскага засялення.

Адэлаідскія раўніны перасечаны вялікай колькасцю рэк і ручаёў, большасць з якіх перасыхае ў летнія месяцы. Да рэк адносяцца Анкапарынга, Торэнс, Літл Пара, рака Гоўлер, рака Лайт і рака Уэйкфілд.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]