Адэль Шампанская
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Адэль Шампанская (фр.: Adèle de Champagne) (каля 1140 - 4 чэрвеня 1206, Палац Сітэ, Парыж) — каралева Францыі (1160 - 1180), рэгентка Францыі (1190 - 1192), дачка Цібо II Вялікага, графа Шампані і Мацільды Карынтыйскай.
13 лістапада 1160 г. у Парыжы пабралася шлюбам з Людовікам VII, каралём Францыі, які нядаўна аўдавеў пасля смерці Канстанцыі Кастыльскай. Яна нарадзіла Людовіку доўгачаканага нашчадка, будучага Філіпа II Аўгуста, а таксама дачку Агнес.

