Аер звычайны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Аер звычайны
Аер звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acorus calamus L., 1753

Сінонімы
Calamus aromaticus Garsault, 1764[3]
Арэал
выява
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   564989
NCBI   4465
EOL   1123481
GRIN   t:1358
IPNI   84009
TPL   kew-2304

Ае́р звыча́йны, Аiр[4] (Acorus calamus) — шматгадовая травяністая расліна. Народныя назвы — ірны корань, шувар, касатар, явар, ярай, яір.

Змест

Апісанне[правіць]

Батанічная ілюстрацыя

Вышыня да 120 см. Тоўстае (да 3 см) паўзучае карэнішча. Лісце доўгае, мечападобнае. Кветкі зеленавата-жоўтыя, у цыліндрычных катахах. Плады — сухія ягады. Пашыраны па ўсёй Беларусі па берагах рэк, азёр, старыц, на балотах утварае зараснікі. Цвіце ў маі — чэрвені. Народныя назвы: ірны корань, шувар, касатар, явар, ярай, яір, ярнік, татарнік.

Гісторыя[правіць]

Радзіма — Цэнтральная Азія. Паводле адной з версій, у Еўропу аер завезлі арабскія і фінікійскія купцы. Больш распаўсюджаная версія — што гэтая заслуга належыць татарам, якія нібыта вазілі з сабой карэнішчы аеру, адмыслова засяляючы ім вадаёмы, у якіх паілі сваіх коней (лічылася, што аер расце толькі ў «здаровай» вадзе), таму палякі называюць аер «татарак». Паступова распаўсюджваўся з усходу на захад Еўропы. У XV — XVI ст. аер яшчэ не рос у Заходняй Еўропе; яго зацукраванае карэнне завозілася туды з ВКЛ, Маскоўскай дзяржавы, Асманскай імперыі як адмысловая спецыя. Еўрапейскія энцыклапедыі XVI стагоддзя паведамлялі, што найбольш аеру паходзіць менавіта з Белай Русі. Нарыхтоўка карэння захоўвала ў нас сваё значэнне яшчэ ў XIX стагоддзі. Іх выкарыстоўвалі ў піваварстве заміж хмеля, дадавалі ў збіцень, рабілі папулярную настойку на гарэлцы — аераўку. Вясной беднякі ўжывалі ў ежу маладыя парасткі аеру без усялякай апрацоўкі. Аер, таксама як лісце клёна і дуба, выкарыстоўвалі пры выпечцы хлеба.

Выкарыстанне[правіць]

Паштовая марка Беларусі

Найлепшыя якасці маюць карэнішчы двух-трохгадовых раслін (утрымліваюць да 4,8 % эфірных алеяў, дубільныя рэчывы), якія нарыхтоўваюць з верасня да глыбокай восені, сушаць і захоўваюць у сухім памяшканні, скрынях або мяшках. У наш час іх (а таксама экстракт з аеру) ужываюць як араматычныя дадаткі ў напоі, напрыклад, у абсент, кампоты з свежых і сухіх яблыкаў, груш, рэвеню, вараць у цукровым сіропе і інш. Як замяняльнік імбіру, карыцы, мускатнага арэху карэнішчы ўжываюць для араматызацыі пудынгаў, печыва, крэмаў. Могуць замяняць бабкі (лаўровае лісце).

Важны лекавы сродак, як унутраны (узбуджае апетыт, дапамагае ад захворванняў страўніка, пячонкі) так і вонкавы (узмацняе цыбуліны валасоў, дапамагае пры рэўматызме).

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Calamus aromaticus: інфармацыя на сайце IPNI(англ.) 
  4. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924


Літаратура[правіць]