Ажына
| Ажына | ||||||||||||||||
Плады ажыны |
||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
| Сінонімы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Ажы́на, маліна шызая (Rubus caesius) — паўкустовая расліна з роду маліна, сямейства ружавых.[3] Таксама вядома пад народнымі назвамі — чо́рная малі́на, яжы́на, жа́вікі, жаві́на, ажы́ннік, скарбары́ха.
Змест |
Агульныя звесткі [правіць]
Расліна расце па берагах рэк і азёр, на заліўных лугах і палях, у хмызняках — утварае густыя непраходныя зараснікі. Таксама вырошчваюць садаводы-аматары.
Квітнее ў чэрвені-ліпені, ягады выспяваюць у жніўні.
Расліна мае наступныя якасці:
- лекавая (слабільны і патагонны сродак) — выкарыстоўваюць ягады, карані, лісце (збіраюць у жніўні-верасні)
- вітамінаносная
- меданосная
- гаспадарчая — з ягад гатуюць сокі, салодкае варэнне, жэле, віны
- мацаванне яроў — расліна прыдатная для лесамеліярацыйнай працы
Ягады расліны багатыя цукрамі, вітамінамі, карацінам, тамідамі.[3]
Вонкавае апісанне [правіць]
Куст вышынёй 60-150 см. Карэнішча шматгадовае. Надземныя парасткі двухгадовыя, ляжачыя альбо ўздымаюцца, часта дугападобна сагнутыя, фіялетава-шызыя, звычайна пакрытыя шыпамі і шчацінкамі. Лісце — чаргаванае, буйназубчатае, трайчастае, на шыпаваных чаранках, сярэдні лісцік буйнейшы за бакавыя, частка трох-лопасцевы. Кветкі двухполыя, белага колеру, дыяметрам да 3 сантыметраў, з лямцавай чашачкай, у негустой шчыткападобнай гронцы на канцах сцёблаў і галінак.
Плады (ягады) — чорныя, з шызым налётам, сакаўныя салодкія шматкасцянкі.[3]
Распаўсюджанне [правіць]
Пашырана ў краінах Заходняй Еўропы, у Малой Азіі, Іране, Заходняй Сібіры, Каўказе, Крыме. На Беларусі трапляецца ўсюды, асабліва на Палессі.
Агрэтэхніка [правіць]
Культура сартавой ажыны магчыма ў раёнах, дзе гадавая сума дадатных тэмператур перавышае 2200 °C, а сярэдні абсалютны мінімум не ніжэй за −28 −29 °C. Пры −17 °C расяніна патрабуе ўкрыцця на зіму. Пад ажыну адводзяць мясціны цёплыя, якія добра праграюцца і ахаваны ад вятроў. Добры рост і плоданашэнне кустоў магчымы на вільготных, але не пераўвільготненых, урадлівых і глыбока дрэніраваных глебах лёгка- і сярэднесугліністага механічнага складу.
Догляд за раслінамі нескладаны. Глебу каля раслін трымаюць у рыхлым і чыстым ад пустазелля стане. Двухгадовыя парасткі, якія адпладаносілі, выразаюць. Сцелістыя і паўсцелістыя аднагадовыя парасткі прыгінаюць на зіму да зямлі і прыкрываюць, а вясной падымаюць і ставяць на шпалеру. Для прамастойяых парасткаў ажыны ўстаноўку шпалеры і прыгінанне кустоў на зіму не праводзяць.
Ягады ажыны паспяваюць неадначасова. Іх збіраюць у некаяькі прыёмаў. Спелыя ягады лёгка аддзяляюцца ад чашачкі разам з пладаложам. Плады ажыны амаль не мнуцца пры ўборцы, адрозніваюцца добрай транспартабельнасцю і добра захоўваюцца пры нулявой тэмпературы.
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
- ↑ 3,0 3,1 3,2 . Г. У. Вынаеў. Ажына // Шаблон:Літаратура/Энцыклапедыя прыроды Беларусі — С. 42
Літаратура [правіць]
- Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.