Азбука Морзэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пералік кодаў Морзэ для літар лацінскага алфавіта і лічбаў.[1]

Азбука Морзэ або код Морзэ — спосаб перадачы тэксту паслядоўнасцю сігналаў, як то выбліскамі святла, сумессю кропак і працяжнікаў, пстрычак і г. д., якія могуць быць лёгка распазнаныя навучаным прымальнікам інфармацыі, якую яму перадаюць. Азбука Морзэ была названа ў гонар Самуюэла Морзэ, аднаго з стваральнікаў тэлеграфа і гэтага коду.

Міжнародны код Морзэ ўзгадняе коды літар базавага лацінскага алфавіта ISO(en), арабскіх лічбаў і невялікага набору знакаў пунктуацыі і працэдурных словаў, якія перадаюцца праз паслядоўнасць «кропак» і «працяжнікаў».[1] Паколькі іншыя мовы могуць адрознівацца алфавітамі ад лацінскага, які складаецца з 26 літар, у гэтым мовах прынятыя пашырэнні стандартнага коду Морзэ.

Кожны сімвал (літара, лік, знак пунктуацыі) адпавядае ўнікальнаму шэрагу кропак і працяжнікаў. Пры перадачы інфармацыі працягласць працяжніка прынятая як тры працягласці кропкі. Пасля кожнай кропкі ці працяжніка ідзе паўза, па даўжыні роўная кропцы. Кожны сімвал аддзяляецца ад другога цішынёй, роўнай тром кропкам (аднаму працяжніку), а два словы аддзяляюцца «прагалам», роўным сямі кропкам. Даўжыня кропкі з'яўляецца базавай адзінкай часу пры перадачы звестак.[1]

Азбука Морзэ застаецца вельмі папулярнай сярод радыёаматараў. Хоць у большасці краін дазволу на радыёперадачы для аматараў не патрэбна, у Беларусі аматарскае радыё падлягае ліцэнзаванню.[2]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Пісьменнасці