Азот

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Азот (ад грэч.: ázōos — "безжыццёвы", лац.: Nitrogenium ад грэч.: nitron — "натуральная сода, салетра") Nхімічны элемент V групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 7, атамная маса 14,0067.

Свабодны азот — газ без колеру і паху. Шчыльнасць газападобнага азоту 1,25 кг/м³, у вадкім стане — 808 кг/м³. Тэмпература плаўлення: -210 °C, тэмпература кіпення: -196 °C.

Азот — асноўная складаная частка атмасферы Зямлі (78 % па аб'ёму[1]). Уваходзіць у склад рэчыва жывых клетак.

Прыродныя крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловае значэнне з прыродных крыніц маюць толькі атмасферны азот і радовішчы двух яго мінералаў — чылійская (NaNO3) і індыйская (KNO3) салетры.

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Звыш 3/4 прамысловага азоту выкарыстоўваецца для сінтэзу аміяку, які служыць зыходным рэчывам у вытворчасці азотнай кіслаты, угнаенняў, фарбаў, лекавых прэпаратаў, выбуховых рэчываў.

Свабодны газападобны азот прымяняецца і як інертнае асяроддзе пры атрыманні сінтэтычных валокнаў, чыстых металаў і сплаваў.

Вадкі азот патрэбны для стварэння нізкіх тэмператур у крыягеннай тэхніцы.

Для павышэння каразійнай стойкасці і мікрацвёрдасці ў прамысловасці прымяняецца азатаванне.

Зноскі

  1. Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 19. — 416 с. — 30 000 экз.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 19. — 416 с. — 30 000 экз.(руск.)