Азімая соўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Азімая соўка
Agrotis segetum01.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Agrotis segetum Denis & Schiffermüller, 1775

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
NCBI   47767
EOL   448241

Азімая соўка (Agrotis segetum) — насякомае атрада матылёў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Аўстраліі.

Размах крылаў 4-5 см. Пярэднія крылы шэрыя або амаль чорныя з плямамі, заднія — белыя. Актыўныя ўначы. Самка вельмі пладавітая, адкладвае больш за 2000 яец. Матылькі жывяцца нектарам кветак, сокам раслін, вусені — травяністымі раслінамі. Шкоднікі сельскагаспадарчых культур: псуе высеянае зерне азімых злакаў, шкодзіць руні, кукурузе, сланечніку, бавоўніку, іншым раслінам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Азімая соўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).