Азімыя культуры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Азімая пшаніца вясной

Азімыя культуры — аднагадовыя расліны, якім для нармальнага развіцця неабходна працяглае ўздзеянне нізкай тэмпературы на раннім перыядзе росту.

Сеюць увосень, ураджай збіраюць у наступным годзе. Маюць перыяды актыўнай вегетацыі: восеньскі (45-50 сутак), у час якога расліны фарміруюць каранёвую сістэму і надземныя вегетатыўныя органы, і вяснова-летні (75-100 сутак), калі развіваюцца генератыўныя органы. Выспяваюць раней і даюць больш стабільны ўраджай чым яравыя культуры, лепш паглынаюць веснавую вільгаць з глебы; добрыя папярэднікі для іншых палявых культур. Да азімых культур належаць азімыя жыта, пшаніца, ячмень, рапс, свірэпіца, рыжык, віка. У сусветным землеробстве найбольш пашырана азімая пшаніца — галоўная збожжавая расліна Еўропы і ЗША. На тэрыторыі Беларусі вырошчваюць азімыя жыта, пшаніцу, віку, рапс.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]