Азі Агад аглы Асланаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Азі Агад аглы Асланаў
азерб.: Həzi Əhəd oğlu Aslanov

Дата нараджэння 22 студзеня (4 лютага) 1910
Месца нараджэння
Дата смерці 25 студзеня 1945(1945-01-25)[1] (35 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Тофік Азі аглы Асланаў[d] і Арыф Азі аглы Асланаў[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў танкавыя войскі
Гады службы Сцяг СССР 19241945
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Часць 35-я гвардзейская танкавая брыгада
Камандаваў 55-й танкавы полк
Бітвы/войны Польскі паход РСЧА
Савецка-фінляндская вайна, 1939-1940
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка» Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава II ступені Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За адвагу» — СССР
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За абарону Сталінграда»
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За абарону Каўказа»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Азі Агадавіч Асланаў (таксама Азі Ахадавіч Асланаў, Азі Агад аглы Асланаў; азерб.: Həzi Əhəd oğlu Aslanov(22 студзеня (4 лютага) 1910, г. Ленкарань — 24 студзеня 1945, Латвія) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр, двойчы Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 студзеня (4 лютага) 1910 года ў горадзе Ленкарань Бакінскай губерні (цяпер Азербайджан) у сям’і рабочага цагельні. Адукацыя няпоўная сярэдняя.

Па нацыянальнасці азербайджанец[2][3][4][5][6][7][8][9].

Пасля смерці бацькі (1923) з 13 гадоў працаваў на ленкаранскай цагельні чорнарабочым, адначасова ў 1924 годзе скончыў курсы ліквідацыі непісьменнасці. У верасні 1924 паступіў вучыцца ў закаўказскіх ваенную падрыхтоўчую школу (горад Баку), дзе вучыўся 5 гадоў.

У Чырвонай Арміі з 1929 года. Скончыў Ленінградскую кавалерыйскую школу ў 1931 годзе. З 1931 года — камандзір узвода 15-га кавалерыйскага палка 3-й Бесарабскай кавалерыйскай дывізіі Кіеўскай ваеннай акругі (Бярдзічаў). У жніўні таго самага года зноў адпраўлены на вучобу. У 1932 годзе скончыў курсы ўдасканалення каманднага саставу і служыў камандзірам танкавага ўзвода ў 12-м аўтабронедывізіёне таго ж палка. Служыў у Харкаўскіх аўтатрактарных майстэрнях.

Ад 1933 года — камандзір танкавага ўзвода, танкавай роты, начальнік школы асобнага танкавага батальёна 2-й стралковай дывізіі Кіеўскй ваеннай акругі (г.Оўруч Жытомірскай вобласці). Ад мая 1938 года — памочнік камандзіра па страявой частцы і камандзір батальёна 3-га аўтатранспартнага палка 4-га механізаванага корпуса той самай акругі (Кіеў). Удзельнічаў у вызваленчым паходзе РСЧА ў Заходнюю Украіну ў верасні 1939 і ў савецка-фінскай вайне 1939—1940 г. З 1940 года — камандзір аўтатранспартнага батальёна 10-га стралковага палка 10-й танкавай дывізіі 15-га механізаванага корпуса Кіеўскай асобнай ваеннай акругі (г.Золачыў Львоўскай вобласці). Член ВКП(б) з 1937 года.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны на фронце ў складзе 10-й танкавай дывізіі 15-га механізаванага корпуса 6-й арміі Паўднёва-Заходняга фронту, удзельнічаў у абарончых баях на Заходняй Украіне і ў абароне Кіева . З верасня 1941 — намеснік па тэхнічнай частцы камандзіра 10-га стралковага палка, удзельнічаў у абарончых баях пад Пыратыным, Ахтыркай, Харкавам.

У снежні 1941 адкліканы ў рэзерв і ў лютым 1942 прызначаны намеснікам па страявой частцы камандзіра 55-й танкавай брыгады Крымскага фронту. Перажыў катастрофу войскаў Крымскага фронту ў маі 1942 года, пасля якой у брыгадзе не засталося ні аднаго танка. Брыгада была адноўленая і зноў ўступіла ў бой ў ліпені 1942 года ў складзе 28-га танкавага корпуса 4-й танкавай арміі Сталінградскага фронту. Удзельнічаў у баях у той самай пасадзе ў ходзе абарончага этапу Сталінградскай бітвы.

З кастрычніка 1942 года — камандзір 55-га асобнага танкавага палка, сфармаванага з рэшткаў аднайменнай брыгады ў складзе 4-га механізаванага корпуса.

Камандзір 55-га асобнага танкавага палка (2-я гвардзейская армія, Сталінградскі фронт) падпалкоўнік Асланаў вызначыўся падчас Сталінградскай бітвы. 19 лістападзе полк перайшоў у наступ і толькі за першы дзень бою прарваў ўсю паласу варожай абароны, знішчыўшы 4 танка, 5 мінамётных батарэй, 18 дзотаў і захапіўшы да 700 палонных. 22 лістапада полк вызваліў станцыю Абганерава.

Пры спробе германскага камандавання дэблакіраваць войскі Паўлюса, 15-19 снежня 1942 года полк Асланова сумесна са стралковым палком і знішчальна-супрацьтанкавай брыгадай адбіваў атакі ударной групоўкі ворага. Танкісты палка падбілі і спалілі 30 танкаў праціўніка, 50 аўтамашын і знішчылі да пяхотнага батальёна, заступіўшы шлях праціўніку ў раёне хутара Верхне-Кумскі (цяпер Савецкі Кастрычніцкага раёна Валгаградскай вобласці).

За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства, указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 снежня 1942 падпалкоўніку Азі Асланаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»[10].

Ад снежня 1942 Асланаў камандаваў 35-й гвардзейскай танкавай брыгадай. Пад яго камандаваннем яна ўдзельнічала ў Растоўскай і Міускай наступальных аперацыях, у бітве за Днепр. У снежні 1943 — красавіку 1944 ён вучыўся на Акадэмічных курсах удасканалення афіцэрскага складу пры Ваеннай акадэміі бранятанкавых і механізаваных войскаў Чырвонай Арміі імя Сталіна, пасля заканчэння якіх вярнуўся на пасаду камандзіра сваёй брыгады.

Удзельнічаў у Беларускай наступальнай аперацыі. Яго брыгада 28 чэрвеня 1944 фарсіравала раку Бярэзіна. Генерал Асланаў з батальёнам аўтаматчыкаў і адным бронетранспарцёрам, а таксама з далучанымі па дарозе 50-ю беларускімі партызанамі, пранік у тыл ворага і авалодаў мястэчкам Плешчаніцы, адкрыўшы дарогу наступлення 3-га гвардзейскага механізаванага корпусу. Працягваючы марш на захад брыгада Асланова 2 ліпеня вызваліла Вілейку, 3 ліпеня ўдзельнічала ў вызваленні Барысава і 4 ліпеня вызваліла Смаргонь. За гэтыя подзвігі камандуючы 3-м Беларускім фронтам генерал арміі Іван Чарняхоўскі прадставіў Асланова да паўторнага прысваення звання Героя Савецкага Саюза.

За месяц баёў у Беларусі брыгада знішчыла 45 танкаў, 131 гармата, 12 мінамётных батарэй, 193 аўтамашыны, 40 самалётаў, да 2600 салдат і афіцэраў. Былі захопленыя 74 гарматы, 5 складаў, 7 чыгуначных эшалонаў, 220 аўтамашын, 580 палонных. Брыгада ўдзельнічала ў вызваленні гарадоў Вілейка, Барысаў, Смаргонь, Мінск, Вільня.

Ад ліпеня 1944 ваяваў у складзе 1-га Прыбалтыйскага фронту і зноў вызначыўся пры вызваленні горада Шаўляя, фарсіраванні ракі Заходняя Дзвіна, блакаванні групоўкі ворага ў Курляндыі.

Загінуў 24 студзеня 1945 года ў баях у мясцовасці Прыекуле ля Ліепаі (Латвія).

Пахаваны ў сталіцы Азербайджана — горадзе Баку.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя на франтах Вялікай Айчыннай вайны, указам Прэзідэнта СССР ад 21 чэрвень 1991 гвардыі генерал-маёру танкавых войскаў Азі Асланаву другі раз прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Сваякам былі ўручаныz ордэн Леніна і другі медаль «Залатая Зорка».

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Помнік Азі Асланаву ў Вілейцы
  • Імя героя навечна занесенае ў спісы першай роты Бакінскага вышэйшага каманднага агульнавайскавога вучылішча, цяпер Азербайджанскае вышэйшае ваеннае вучылішча.
  • У Вілейцы ўстаноўлены помнік[11].

Імем Асланава названыя:

  • Вуліцы ў Смаргоні[11] ў Беларусі, Баку, Ленкарані, Імішлі, Валгаградзе.
  • Станцыя метро і Дом афіцэраў у Баку.
  • Школа № 175 у Баку, школа № 3 у Ленкарані і школа ў Валгаградзе.
  • Танкер Азербайджанскага Дзяржаўнага Каспійскага параходства.
  • У памяць аб ім на Мамаевым кургане ўсталяваная мемарыяльная пліта.[12]
  • У Ленкарані створаны Дом-музей Асланава.
  • Асланову прысвечаная паэма Мееровіча «Азі Асланаў» і роман Гусэйна Абасзадэ «Генерал» [13].
  • На студыі «Азербайджанфільм» пра яго зняты мастацкі фільм «Я любіў вас больш за жыццё».
  • Імя Азі Асланава носіць сяло ў Азербайджане і пасёлак у Баку.
  • Танкер «Генерал Азі Асланаў» Судаходнай кампаніі «Палмалі» (Турцыя)

Зноскі

  1. Azi Akhad ogly Aslanov // TracesOfWar
  2. В. А Жилин. Сталинградская битва: хроника, факты, люди. Olma Media Group, 2002. ISBN 5-224-03719-0, 9785224037193
  3. Ази Асланов / И. Г. Огульчанский. — М. : Воениздат, 1960. — 296 с. — Б. ц.
  4. Зачислен навечно: биографический справочник в двух книгах. Авторы: И. И. Рошчин, В. Н. Соловьев.
  5. Самсонов А. М. От Волги до Балтики. Очерк истории 3-го гвардейского механизированного корпуса 1942—1945 гг. — М: Наука, 1973.
  6. Советской Латвии посвящается, Илмарс Иверст, Н. Салеев, 1965
  7. Герои Советского Союза. Краткий биографический словарь. Воениздат.-1987-88 гг
  8. «Агитатор», журнал ЦК КПСС, выпуски 1-12, 1985
  9. Навечно в сердце народном, 1941—1945 / автор текста и составитель: В. И. Микельсон, Рига : Авотс, 1984
  10. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу Красной Армии» от 22 декабря 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 25 декабря (№ 46 (205)). — С. 1.
  11. а б Адкрылі помнік Азі Асланаву Архівавана 16 снежня 2013. // «Рэгіянальная газета»
  12. Памятники и достопримечательности Волгограда Архівавана 17 ліпеня 2014. (руск.)
  13. Военная литература (руск.)