Айкумена

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта XV стагоддзя, якая адлюстроўвае апісанне Пталамеем Айкумены (1482 г., гравюра Іагана Шнітцэра).

Айкуме́на, экумена (грэч. oikumene — заселеная зямля) — частка зямной паверхні, заселеная людзьмі. Тэрмін «οἰκουμένη» уведзены старажытнагрэчаскім географам Гекатэем Мілецкім для абазначэння вядомай грэкам часткі Зямлі з цэнтрам у Эладзе. Першапачаткова ён пазначаў землі, заселеныя грэчаскімі плямёнамі, пазней — землі, заселеныя і вядомыя чалавецтву ў цэлым. У канцы XIX стагоддзя гэта слова і яго вытворныя сталі распаўсюджвацца ў заходнееўрапейскіх мовах у сувязі з пачаткам экуменічнага руху сярод пратэстантаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]