Аймара, мова
| Аймара | |
| Краіны: | |
|---|---|
| Рэгіёны: | |
| Афіцыйны статус: | |
| Агульная колькасць носьбітаў: |
2,664,800 носьбітаў цэнтральнага дыялекту, каля 400,000 носьбітаў паўднёвага дыялекту. |
| Рэйтынг: |
Не занесены |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя: | |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1: |
ay |
| ISO 639-2: |
aym |
| ISO 639-3: |
aym — агульны |
| Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка | |
Аймара (аймара: Aymar aru) — мова народа аймара, які жыве ў Андах. Гэта адна з нешматлікіх індзейскіх моў з колькасцю носьбітаў больш за мільён чалавек. На ёй гаворыць каля 3,1 мільёна чалавек. Аймара, разам з іспанскай, з'яўляецца афіцыйнай мовай Балівіі. На ёй таксама размаўляюць у Перу, Аргенціне і Чылі. У старажытнасці аймара была, верагодна, мовай імперыі Вары, тэрыторыю якой пазней захапілі інкі.
Некаторыя лінгвісты сцвярджаюць, што аймара роднасная сваёй больш распаўсюджанай суседцы, мове кечуа. Гэта гіпотэза, аднак, аспрэчваецца - хоць паміж гэтымі мовамі ёсць падабенства, большасць лінгвістаў сыходзіцца ў меркаванні, што гэта падабенства тлумачыцца тым, што абедзве мовы доўгі час ўзаемадзейнічалі, займаючы адну або суседнюю тэрыторыю.
Першая граматыка мовы аймара была складзена айцом Людавіка Бертонэ ў 1603 годзе, першы слоўнік - ім жа ў 1608 г.
Аймара - аглютынатыўна-полісінтэтычная мова з парадкам слоў SOV.
Спасылкі [правіць]
- aymara.org Іспанамоўны сайт пра мову, культуру і народ Аймара.
- Andean language looks back to the future — Андская мова глядзіць назад у будучыню.
- Aymara — Compendio de Estrutura Fonologica y Gramatical, 20 дакументаў у фармаце PDF (на іспанскай мове)
- The Sounds of the Andean Languages listen online to pronunciations of Aymara words, see photos of speakers and their home regions, learn about the origins and varieties of Aymara.
- Ethnologue reports for Aymara
- Encyclopedy in Aymara
- Aymara — English Dictionary: from Webster’s Online Dictionary, the Rosetta Edition.
- The Dream of a Perfect Language (PDF) A lecture by Umberto Eco where he mentions Aymara.
- JACH’AK’ACHI. Patpatankiri markana kont’awipa An aymara page dedicated to this city in aymara language.