Акабскі заліў
| Акабскі заліў | |
|---|---|
| خليج العقبة | |
| Акваторыя | Чырвонае мора |
| Краіна на ўзбярэжжы | |
|
|
|
Акаба (араб. خليج العقبة) — заліў на поўначы Чырвонага мора, які адлучае Сінайскі паўвостраў ад Аравійскага. Мае выцягнутую форму: даўжыня 175 км і шырыня да 29 км. Геаграфічна з'яўляецца часткай разлома Вялікай рыфтавай даліны. Заліў злучаны з Чырвоным морам пралівам Тыран, у якім размешчаны шэраг невялікіх астравоў. Заходні бераг заліва (Сінайскі паўвостраў) належыць Егіпту, усходні Саудаўскай Аравіі. У паўночным ускрайку заліва размешчаны ізраільскі порт Эйлат (у Ізраілі таму распаўсюджана назва Эйлацкі заліў, іўр.: מפרץ אילת) і іарданскі порт Акаба, імя якога носіць заліў. Для Іарданіі гэта адзіны выхад да мора. У апошнія гады раён Акаба-Эйлат набыў значэнне курортнай зоны. Да яе прылягае курорт Таба на егіпецкай тэрыторыі. Турыстаў прыцягвае празрыстая марская вада і багаты падводны жывёльны свет заліва.
[правіць] Гісторыя
Егіпецкая марская блакада супраць ізраільскіх караблёў у паўднёвай частцы заліва прывяла да Шасцідзённай вайны 1967 года.[1]
[правіць] Турызм
Заліў Акаба з'яўляецца адным з самых папулярных месцаў для дайвінгу ў свеце. Каля 250 000 апусканняў у ваду ажыцяўляецца на 11-кіламятровым ізраільскім участку заліва, і дайвінг прыносіць 10 % ад усіх прыбыткаў гэтага рэгіёна. [2]
Зноскі
- ↑ JewishVirtualLibrary.org: «Egypt reinstates blockade»
- ↑ Artificial Reefs and Dive Tourism in Eilat, Israel Dan Wilhelmsson, Marcus C. Öhman , Henrik Ståhl and Yechiam Shlesinger Ambio, Vol. 27, No. 8, Building Capacity for Coastal Management (Dec., 1998), pp. 764—766 Published by: Allen Press on behalf of Royal Swedish Academy of Sciences [1]
| Гэта пачатак артыкулу па акіяналогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкулу па геаграфіі Ізраіля. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Для паляпшэння артыкула пажадана?:
|