Акадэмія медыцынскіх навук Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Не варта блытаць з Беларускай акадэміяй медыцынскіх навук і Беларускай медыцынскай акадэміяй паслядыпломнай адукацыі

Акадэмія медыцынскіх навук Беларусі - няздзейснены праект па стварэнні ў Беларусі дзяржаўнай акадэміі навук у галіне медыцыны. Павінна была быць створана згодна Пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №861 ад 23 снежня 1993 года.

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 1993 №861[правіць | правіць зыходнік]

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь адзначае, што медыцынская навука ў рэспубліцы знаходзіцца ў цяжкім становішчы: адсутнічаюць матэрыяльна-тэхнічная база і кадравы патэнцыял па найважнейшых напрамках медыцынскай навукі, парушаныя сувязі з медыцынскімі навуковымі ўстановамі краін - членаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, узрастаюць адмоўныя тэндэнцыі ў падрыхтоўцы навукоўцаў, няма рэгулярнага абмену навукова-тэхнічнай інфармацыяй. Ва ўмовах росту дэфіцыту фінансавых і матэрыяльных рэсурсаў медыцынская навука губляе магчымасць актыўна ўздзейнічаць на паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу ў галіне медыцыны.

У мэтах пашырэння медыцынскіх даследаванняў і экспертызы, выканання навуковых і навукова-тэхнічных праектаў, забеспячэння падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі навуковых медыцынскіх кадраў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Міністэрству аховы здароўя перагледзець і пераразмеркаваць функцыі кіравання медыцынскай навукай з улікам сучасных умоў.

2. Стварыць Акадэмію медыцынскіх навук Беларусі, уключыўшы ў яе склад медыцынскія навукова-даследчыя інстытуты і ўстановы навуковага абслугоўвання згодна з дадаткам.

Міністэрству аховы здароўя прадставіць ва ўстаноўленым парадку ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы аб удзеле Акадэміі медыцынскіх навук Беларусі і медыцынскіх вышэйшых навучальных устаноў у выкананні агульнадзяржаўных і міжгаліновых навукова-тэхнічных праграм, а таксама вызначыць і зацвердзіць да 1 сакавіка 1994 г. прыярытэтныя напрамкі навуковай дзейнасці названых устаноў.

3. Міністэрству аховы здароўя, Акадэміі медыцынскіх навук Беларусі ўнесці ў 1 квартале 1994 г. у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы аб ўдасканаленні сеткі навукова-даследчых устаноў з улікам зацверджаных прыярытэтных напрамкаў развіцця ў рэспубліцы медыцынскай навукі.

4. Прыняць прапановы Міністэрства аховы здароўя аб стварэнні Фонду развіцця навукі і тэхнікі Міністэрства аховы здароўя.

Вызначыць, што сродкі дадзенага Фонду фармуюцца за кошт асігнаванняў з дзяржаўнага бюджэту, добраахвотных узносаў міністэрстваў, ведамстваў, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый.

5. Дзяржаўнаму камітэту па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС выдзяляць Міністэрству аховы здароўя сродкі на фінансаванне работ навукова-даследчых устаноў у адпаведнасці з заданнямі дзяржаўных праграм па ліквідацыі ў рэспубліцы медыцынскіх наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Міністэрству аховы здароўя размяркоўваць гэтыя сродкі на конкурснай аснове.

6. Дзяржэканомплану, Міністэрству фінансаў прадугледжваць у рэспубліканскім бюджэце выдзяленне Міністэрству аховы здароўя асігнаванняў, неабходных для выканання дзяржаўных праграм.

7. Дзяржаўнаму камітэту па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва, Міністэрству фінансаў, Міністэрству аховы здароўя ў месячны тэрмін распрацаваць палажэнне аб умовах аплаты лячэбна-дыягнастычнай і кансультацыйнай работы, якая праводзіцца навуковымі супрацоўнікамі навукова-даследчых інстытутаў.

Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь В.Кебіч

Кiраўнiк Справаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь М.Каўко

http://www.levonevski.net/pravo/razdel5/num8/5d8374.html

Прапанаваны склад Акадэміі[правіць | правіць зыходнік]

Згодна Дадатку да Пастановы №861 ад 23 снежня 1993, у склад Акадэміі медыцынскіх навук Беларусі прапанавалася ўключыць наступныя ўстановы:

Далейшы ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на прынятую Пастанову, якая з-за адсутнасці дакументаў, якія яе адмяняюць, дагэтуль не страціла сваёй юрыдычнай сілы, Акадэмія так і не была створана.

Тым не менш, акадэмічная інстытуцыяналізацыя медыцынскай навукі ў Беларусі ўсё ж адбылася: як рэзультат намаганняў па стварэнні Аддзялення праблем медыцыны, першая ідэя пра якое была выказана на Агульным сходзе Акадэміі навук БССР у 1991 годзе, у 1995 годзе ў складзе Акадэміі навук Беларусі было створана Аддзяленне медыка-біялагічных навук, ператворанае ў 2003 г. у Аддзяленне медыцынскіх навук НАН Беларусі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]