Акадэмія навук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Акадэмія навук (АН) — некамерцыйная арганізацыя, якая аб'ядноўвае людзей, што займаюцца рознымі навукамі. Членаў такіх акадэмій называюць акадэмікамі.

Акадэмія навук Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны будынак НАНБ. Мінск, пр-т Незалежнасці

Урачыстае адкрыццё Акадэміі навук адбылося ў 1 студзеня 1929 у дзесятую гадавіну ўтварэння Беларускай ССР. Першым прэзідэнтам Акадэміі навук стаў гісторык прафесар У. М. Ігнатоўскі. На дзень адкрыцця штат акадэміі складаў толькі 128 чалавек, з іх 87 навуковых супрацоўнікаў. Аднак з самага пачатку Акадэмія навук стала вядучым навуковым цэнтрам, што ўплываў на эканамічнае, тэхналагічнае, сацыяльнае і культурнае развіццё рэспублікі. У пачатку 1941 у Акадэміі навук працавала каля 750 чалавек. У яе структуры было 12 навукова-даследчых устаноў, з іх 9 інстытутаў.

Акадэмія навук падпарадкоўваецца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, падсправаздачная Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляе арганізацыю, правядзенне і каардынацыю фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак па важнейшых напрамках прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў з мэтай навуковага забеспячэння эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь, а таксама выконвае ў межах паўнамоцтваў, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» і Статутам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, асобныя функцыі рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання ў галіне навукі.