Нацыянальная акадэмія навук Грузіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Акадэмія навук Грузіі)
Адзін з будынкаў НАНГ

Нацыянальная акадэмія навук Грузіі (груз. საქართველოს მეცნიერებათა ეროვნული აკადემია) — галоўная навуковая ўстанова Грузіі.

Акадэмія навук Грузінскай ССР заснавана ў лютым 1941 года на базе Грузінскага філіяла АН СССР. Першым прэзідэнтам АН ГССР стаў матэматык Ніка Мусхелішвілі. Першымі акадэмікамі сталі усходазнаўца Георгій Ахвледыяні, фізіёлаг Іван Берыташвілі, мастацтвазнаўца Георгій Чубінашвілі, геолаг Аляксандр Джанелидзе, філолаг Карнэлій Кекелідзэ, батанікі Ніка Кецхавелі і Тарас Кварацхелія, гісторыкі Сімон Джанашыя і Георгій Хачапурыдзэ, лінгвісты Арнольд Чыкабава і Акакій Шанідзэ, мінеролагі Аляксандр Твалчрэлідзэ, псіхолаг Дзмітрый Узнадзэ, механік Кірыяк Заўрыеў і заолаг Філіп Зайцаў.

Прэзідэнты Акадэміі навук Грузіі:

  • 1941—1972 — Ніка Мусхелішвілі
  • 1972—1977 — Ілля Нестаравіч Векуа
  • 1977—1986 — Яўген Кірылавіч Харадзэ
  • 1986—2005 — Альберт Мікалаевіч Таўхелідзэ
  • 2005—2013 — Тамаз Гамкрэлідзэ
  • з 2013 — Георгій Квесітадзэ

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]