Аканмуль

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Палац у Аканмуле, выгляд спераду
Трохпавярховы палац у Аканмуле, выгляд збоку

Аканмуль (Acanmul) — руіны цывілізацыі мая ў Мексіцы. Знаходзяцца на паўвостраве Юкатан, штат Кампечэ, прыкладна ў 25 км на поўнач ад сталіцы штата. Да сучаснага часу Аканмуль і весь рэгіён яшчэ амаль не даследаваны археолагамі.

Першае краткае апісанне Аканмуля аставіў Гары Пoлак.[1]. З 2000 г. тут праводзяць раскопкі Эбер Охеда (Heber Ojeda) і Джозэф Болл (Joseph Ball).

Найбольшы інтарэс у археолагаў выклiкае трохпавярховы будынак, меркавана, палац кіраўніка познекласічнага перыяда. Побач з ім знаходзіцца C-абразны будынак незвычайнай канструкцыі з вытанчаным аздабленнем каменнай паверхні. У горадзе меўся стадыён для гульні ў мяч.

Зноскі

  1. H. E. D. Pollock: The Puuc. An architectural survey of the hill country of Yucatan and northern Campeche, Mexico. Peabody Museums of Archaeology and Ethnology, Cambridge, Mass. 1980, ISBN 0-87365-693-8.< S. 537—541