Акафіст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ака́фіст (грэч. Ακάθιστος ад α — не, καθιςω — саджуся) — хрысціянскае хвалебнае царкоўнае песнапенне. Выконваецца абавязкова стоячы. Кожны акафіст складаецца з 25 асобных песнапенняў. Найбольш вядомыя і старажытныя акафісты: Божай Маці (7 ст.) і Ісусу Найсаладзейшаму (9 ст.), свяціцелю Мікалаю Цудатворцу (14 ст.). Створаны таксама акафісты святым, абразам, царкоўным святам. Кніга, дзе сабраны ўсе акафісты, называецца акафіснік. Першы на Беларусі акафіснік выдадзены Францыскам Скарынай у 1525 годзе. Шматтомны акафіснік з 1991 друкуецца ў Маскве (ім карыстаюцца і праваслаўныя на Беларусі).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]