Акбар Вялікі
| Акбар I Вялікі جلال الدین محمد اکبر |
||
|
||
|---|---|---|
| 1556 — 1605 | ||
| Папярэднік: | Хумаюн | |
| Пераемнік: | Джахангір | |
| Веравызнанне: | Іслам, прапаведаваў Дын-і ілахі | |
| Нараджэнне: | 14 кастрычніка 1542 Амаракот, Сінд Пакістан |
|
| Смерць: | 17 кастрычніка 1605 (63 года) Агра Індыя |
|
| Пахаваны: | Маўзалей Акбара ў Сікандры | |
| Дынастыя: | Вялікія Маголы | |
| Бацька: | Хумаюн | |
| Жонка: | 36 жонак | |
| Дзеці: | сын: Рыза-кулі | |
Джалал-ад-Дзін Мухамад Акбар (Акбар Вялікі) (جلال الدین محمد اکبر Jalāl ud-Dīn Muhammad Akbar) (14 кастрычніка 1542 — 17 кастрычніка 1605), трэці падышах дынастыі Вялікіх Маголаў (імператар Індыі), цімурыд, сын Хумаюна, якога ён змяніў у якасці правіцеля Магольскай імперыі (1556—1605), унук Бабура, заснавальніка дынастыі. Пад канец праўлення Акбара Магольская імперыя ахоплівала большую частку паўночнай Індыі.
[правіць] Жыццяпіс
Акбар, які лічыцца велічайшым з магольскіх імператараў, узышоў на дэлійскі трон ва ўзросце трынаццаці з паловай гадоў, пасля смерці свайго бацькі Хумаюна. Ён паходзіў з цюркска-мангольскага роду цімурыдаў. Падавіўшы некалькі мяцяжоў (у тым ліку з боку свайго брата Хакіма), ён на працягу двух дзесяцігоддзяў аб'ядноўваў пад сваім панаваннем землі паўночнай і цэнтральнай Індыі. Акбар ліквідаваў на доўгі час ваенную пагрозу з боку пуштунскіх (афганскіх) нашчадкаў Шэр Шаха, правёўшы некалькі войнаў супраць афганскіх плямёнаў. Умацаваў сваю ўладу, прыцягнуўшы ўмелай дыпламатыяй на свой бок магутную касту раджпутаў.
Завяршыўшы ў асноўным тэрытарыяльнае фарміраванне дзяржавы, у 1574 Акбар прыступіў да правядзення ўнутраных рэформ. Мэтай рэформ было стварэнне цэнтралізаванай дзяржавы на аснове большай роўнасці народаў, якія яе насяляюць. Быў умацаваны кантроль за арміяй, праведзена новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне, усталявана адзіная сістэма падаткаабкладання. Падатковая рэформа прадугледжвала строгі ўлік і справаздачнасць, былі адмененыя рэлігійныя падаткі на немусульман, прадугледжана магчымасць не спаганяць падаткі пры неўраджаі. Па ўсёй імперыі была ўведзеная ўніфікаваная сістэма мер і ваг, адзіны сонечны каляндар, заснаваны на базе табліц Улугбека. Вялікае значэнне Акбар надаваў развіццю гандлю, які наладзіў нават з еўрапейцамі. Імкнучыся пашырыць уплыў Маголаў на індыйскае грамадства актыўна прыцягваў індускіх раджаў на важныя пасады ў дзяржаве і арміі. Разам з тым, нягледзячы на яго значную талерантнасць і пэўныя сацыяльныя эксперыменты, ён заставаўся мусульманскім імператарам.
[правіць] Дасягненні
Акбар заахвочваў развіццё навук і мастацтваў, сабраўшы вакол свайго прастолу лепшых вучоных, музыкантаў, паэтаў і мастакоў. Была створана школа жывапісу, сабрана багацейшая бібліятэка. Практыкаваўся рэлігійны плюралізм, а з 1582 была зроблена спроба зацвердзіць у краіне новае містычнае веравучэнне дзін-і-ілахі («боская вера»), якое прадстаўляла сабой спалучэнне элементаў індуізма, зараастрызма, іслама і часткова хрысціянства і фактычна ўтварала культ асобы Акбара. Сутыкнуўся з моцным супрацьдзеяннем сваім рэлігійным рэформам.