Акварэль
Акварэль (фр.: Aquarelle — вадзяністая; іт. acquarello) — тэхніка жывапісу ў якой выкарыстоўваюца спецыяльныя акварэльныя фарбы, якія пры распушчанні ў вадзе ствараюць празрыстую завісь тонкага пігменту і праз гэта дазвалююць стварыць эфект лёгкасці, празрыстасці і тонкасці колеравых пераходаў. Акварэль сумяшчае асаблівасці жывапісу (багацце тону, будова формы і прасторы колерам) і графікі (актыўная роль паперы ў будове выявы, адсутнасць спецыфічнай рэльефнасці мазка, характэрнага для жывапіснай паверхні).[1]
Змест |
[правіць] У Беларусі
Ёсць меркаванне, што на тэрыторыі Беларусі акварэль выкарыстоўвалася з 15 ст. у мініяцюрах Радзівілаўскага летапісу, у 17-18 ст. — для расфарбоўкі гравюр (напр., ілюстрацыі да «Брашна духоўнага», 1639, Куцеінская друкарня). З 18 ст. набылі шырокую вядомасць акварэльныя выявы помнікаў беларускага дойлідства, выкананыя Ф. Смуглевічам, М. Львовым(руск.) бел., М. Івановым. У 19 — пач. 20 ст. у тэхніцы акварэлі малявалі жанравыя сцэны і пейзажы Л. Альпяровіч, С. Богуш-Сестранцэвіч, Г. Вейсенгоф, Я. Дамель, К. Кастравіцкі (Карусь Каганец), М. Кулеша[2], Н. Орда, Ю. Пешка, Ф. Рушчыц. У 1920-1930-я акварэль актыўна выкарыстоўвалі А. Астаповіч. В. Волкаў, У. Кудрэвіч, М. Лебедзева, Л. Леятман, М. Малевіч, М. Сяўрук, М. Філіповіч і інш. У гады Вялікай Айчыннай вайны сродкі акварэлі вельмі шырока выкарыстоўвалі мастакі, якія малявалі карыкатуры і плакаты. У 1950-1960-я значна пашырыліся выяўленчыя прыёмы, тэхніка акварэлі, а з гэтым уславіліся творы В. Цвіркі, У. Стэльмашонка, Л. Марчанкі, А. Паслядовіч, В. Паўлаўца, Т. Вашчанкі, I. Пратасені і іншых[3].
Зноскі
- ↑ Популярная художественная энциклопедия. Т. 1. «Советская энциклопедия». — М. 1986. С. 21. — У асобных выпадках творы, якія створаныя ў тэхніцы акварэлі наогул адносяць да графікі — не выпадкова ў прафесійным асяроддзі прынята гаварыць: «рысаваць акварэллю».
- ↑ Лідскі замак у мастацтве: Міхал Кулеша
- ↑ Герасіменя В. Акварэль // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info
[правіць] Літаратура
- Герасіменя В. Акварэль // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info
- Популярная художественная энциклопедия. Т. 1. «Советская энциклопедия». — М. 1986.
[правіць] Вонкавыя спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акварэль