Аквітанія (рымская правінцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рымская правінцыя Аквітанія каля 117 года.

Аквітанія (лац.: Gallia Aquitania) — рымская правінцыя з цэнтрам у Талозе. Назва паходзіць ад племя аквітанаў — аднаго з продкаў сучасных баскаў.

Кантакты Рыма з насельніцтвам Трансальпійскай Галіі (лац.: Gallia Transalpina) пачаліся пасля Другой Пунічнай вайны, калі гальскія плямёны выступілі ў саюзе з Ганібалам. У 105 годзе да н.э. Талоза была разрабавана праконсулам Сервіліем Цэпіёнам.

Рымская правінцыя Аквітанія каля 58 года да н.э.

Заваявана ў 56 годзе да н.э. легатам Цэзара Публіем Красам падчас Гальскай вайны. З утварэннем Рымскай імперыі ў кіраванне Аўгуста (27 да н.э. — 14 н.э.) Аквітанія атрымала статус імператарскай правінцыі і ўключала тэрыторыю паміж р. Луарай і Пірэнеямі. Кіравалася прапрэтарамі. На тэрыторыі Аквітаніі не кватараваліся легіёны. Па адміністрацыйнай рэформе Дыяклетыяна (284305) была падзелена на 3 правінцыі, які ўваходзілі ў В'енскую дыяцэзію:

Падчас распаду Рымскай імперыі Аквітанія была падаравана вестготам імператарам Ганорыем, якія, атрымаўшы статус федэратаў, заснавалі ў 418 годзе першае на тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі варварскае каралеўства, якое пазней трансфармавалася ў Каралеўства вестготаў з цэнтрам у Таледа. У 507 годзе аквітанскія тэрыторыі былі заваяваны Хлодвігам і адышлі да франкам.

Прапрэтары Аквітаніі[правіць | правіць зыходнік]