Акмалінская вобласць, Казахстан
| Герб |
|
| Краіна | Казахстан |
| Статус | Вобласць, адміністрацыйная адзінка |
| Насельніцтва (2011) |
732 533 чел. (7-е месца) |
| Шчыльнасць | 5,1 чал./км² |
| Плошча | 146,2 тыс. км² |
| Часавы пояс | UTC+6 |
| Абрэвіятура | Акм |
| Код аўта. нумароў | C |
| Афіцыйны сайт | |
Акмалінская вобласць (каз.: Ақмола облысы) Казахстана знаходзіцца ў Паўночным Казахстане. У цэнтры вобласці знаходзіцца сталіца Казахстана Астана, адміністрацыйна не ўваходзіць у вобласць.
Адміністрацыйны цэнтр з 1999 а — горад Какшэтаў.
Мяжуе на захадзе з Кастанайскай, на поўначы — з Паўночна-Казахстанскай, на ўсходзе — з Паўладарскай і на поўдні — з Карагандзінскай абласцямі.
Вобласць размешчана ў непасрэднай блізкасці да такіх развітых рэгіёнам Расіі, як Урал, Цюменская, Томская, Омская і Навасібірская вобласці, з якімі маюцца устаноўленыя доўгачасовыя эканамічныя сувязі, напрацоўваюцца новыя. Атрымліваюць далейшае развіццё эканамічныя сувязі з суседнімі рэгіёнамі Казахстана. Захоўваецца тэндэнцыя пашырэння рынку збыту прадукцыі, што вырабляецца ў вобласці.
Акмалінская вобласць — аграрна-прамысловы рэгіён. (Гл. «Асваенне цаліны»)
[правіць] Адміністрацыйнае дзяленне
У складзе вобласці
- 2 горада абласнога значэння: Какшэтаў і Сцепнагорск
- 8 гарадоў раённага падпарадкавання: Акколь, Атбасар, Державинск, Ясіль, Ярэйментаў, Макінск, Сцяпняк, Шчучынск
- 17 сельскіх раёнаў:
- Акольскі раён
- Аршалынскі раён
- Астраханскі раён
- Атбасарскі раён
- Буландынскі раён
- Егіндыкольскі раён
- Енбекшыльдэрскі раён
- Ярэйментаўскі раён
- Ясільскі раён
- Жаксынскі раён
- Жаркаінскі раён
- Зерэндзінскі раён
- Каргалжынскі раён
- Сандыктаўскі раён
- Цалінаградскі раён
- Шартандзінскі раён
- Бурабайскі (Шчучынскі) раён
- 15 пасёлкаў
- 245 сельскіх акруг