Акмянскі раён
| Герб |
|
| Краіна | Літва |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Шаўляйскі павет |
| Уключае | 6 старостваў |
| Адміністрацыйны цэнтр | Новыя Акмяны |
| Вялікія гарады | Новыя Акмяны, Вянта, Акмяны |
| Мэр | Аніцэтас Лупейка |
| Насельніцтва (2007) |
28 196 (43-е месца) |
| Шчыльнасць | 33,4 чал./км² |
| Плошча | 844 км² (43-е месца) |
| Часавы пояс | UTC+2 |
| Афіцыйны сайт | |
Акмянскі раён (літ.: Akmenės rajono savivaldybė) — раён Літвы ў паўночнай частцы краіны. Раён знаходзіцца ў Шаўляйскім павеце, адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.
Раён мяжуе з Латвіяй на поўначы, Янішкаўскім раёнам на ўсходзе, Шаўляйскім раёнам на паўднёвым усходзе, Цельшыцкім раёнам на паўднёвым захадзе, Мажэйкаўскім раёнам на захадзе. Агульная плошча раёна — 845 км², з якіх 31,6% займаюць лясы, 6,5% — тарфянікі. Праз раён цячэ рака Вэнта. У раёне атрымала развіцьцё вытворчасць цэмента.
Насельніцтва налічвае 28 196 з якіх 47,19% мужчыны, 52,81% — жанчыны.
Дзякуючы радовішчам вапняку і гліны ў 1947 годзе пачалося будаўніцтва буйнога прадпрыемства па вытворчасці цэменту. Каля прадпрыемства ўзнікла паселішча Новыя Акмяны. Раён быў утвораны 20 чэрвеня 1950 года з частак Куршэнскага і Мажэйкаўскага раёнаў, у якім, першапачаткова, цэнтрам былі Акмяны. З 1962 года адміністрацыйны цэнтр раёна быў перанесены ў Новыя Акмяны. У гэтым жа годзе раён быў далучаны да Мажэйкаўскага раёна. Новае ўтварэнне Акмянскага раёна адбылася ў 1965 годзе.