Афінскі акропаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Акропаль, Афіны)
Афінскі Акропаль*
Acropolis of Athens**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Краіна Сцяг Грэцыі Грэцыя
Тып культурны
Крытэрыі I, II, III, IV, VI
Спасылка 404
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1987  (11-я сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Афі́нскі акро́паль (грэч. Ακρόπολη Αθηνών) — акропаль у горадзе Афіны, які ўяўляе сабой 156-мятровы скалісты ўзгорак з пакатай вяршыняй (каля 300 м у даўжыню і 170 м у шырыню).

Першыя ўмацаванні на скалістым адгор'і плошчай 300 м на 130 м, які ўздымаецца на ўскраіне Афін, з'явіліся яшчэ задаўга да надыходу класічнага перыяду. Ужо ў часы архаікі тут размяшчаліся велічныя храмы, скульптуры, розныя прадметы культу. Акропаль таксама завуць «Кекропія» (Cecropia) ці «Кекропс» (Kekrops) — у гонар Кекропса, які па легендзе быў першым царом Афін і заснавальнікам Акропаля.[1]

У мікенскі перыяд (XVXIII стст. да н.э.) з'яўляўся ўмацаванай царскай рэзідэнцыяй. У VIIVI стст. да н.э. у Акропалі вялося вялікае будаўніцтва. Пры тыране Пісістраце (560527 гг. да н.э.) на месцы царскага палаца быў пабудаваны храм багіні Афіны Гекатампедон (гэта значыць храм даўжынёю ў сто крокаў; захаваліся фрагменты скульптур франтонаў, выяўлены падмурак). У 480 годзе да н.э. падчас грэка-персідскіх войн храмы Акропаля былі разбураны персамі. Жыхары Афін далі клятву аднавіць святыні толькі пасля выгнання ворагаў з Элады.

У 447 годзе да н.э. па ініцыятыве Перыкла на Акропалі пачалося новае будаўніцтва; кіраўніцтва ўсімі працамі было даручана знакамітаму скульптару Фідыю, які, мабыць і з'явіўся аўтарам праекта, які лёг у аснову ўсяго комплексу, яго архітэктурнага і скульптурнага аблічча. Над стварэннем ансамбля Акропаля працавалі таксама дойліды Калікрат, Іктын, Мнесікл, Архілох і іншыя[2].

У V стагоддзі Парфенон стаў царквой Маці Божай, статуя Афіны Парфенас была перавезена ў Канстанцінопаль. Пасля заваявання Грэцыі туркамі (у XV стагоддзі) храм ператварылі ў мячэць, да якой прыбудавалі мінарэты, затым — у арсенал; Эрэхтэён стаў гарэмам турэцкага пашы, храм Нікі Аптэрас быў разабраны, з яго блокаў складзена сцяна бастыёна. У 1687 годзе пасля траплення ядра з венецыянскага карабля выбух знішчыў амаль усю цэнтральную частку храма Афіны — Дзевы, пры няўдалай спробе венецыянцаў зняць скульптуры Парфенона некалькі статуй былі разбіты. Напачатку XIX стагоддзя англійскі лорд Элгін выламаў шэраг метоп, дзясяткі метраў фрыза і амаль усе захаваныя скульптуры франтонаў Парфенона, карыятыду — з порціка Эрэхтэёна.

У 1827 годзе падчас абароны Акропаля грэчаскімі паўстанцамі ад турэцкага гарматнага ядра моцна пацярпеў храм Эрэхтэён. Папярэднія спробы турак падарваць Акропаль з дапамогай падкопаў сарваў грэчаскі сапёр Костас Хармавітыс, імя якога дадзена адной з цэнтральных вуліц сталіцы.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Грэцыі падчас рэстаўрацыйных прац (галоўным чынам у канцы XIX стагоддзя) па магчымасці было адноўлена старажытнае аблічча Акропаля: ліквідавана ўся позняя забудова на яго тэрыторыі, нанова выкладзены храм Нікі Аптэрас і г.д. Рэльефы і скульптуры храмаў Акропаля знаходзяцца ў Брытанскім музеі (Лондан), у Луўры (Парыж) і Музеі Акропаля. Скульптуры, якія заставаліся пад голым небам, цяпер заменены копіямі.

План мясцовасці[правіць | правіць зыходнік]

План мясцовасці Афінскага акропаляПарфенонГекатампедонЭрэхтэёнСтатуя Афіны ПрамахасПрапілеіХрам Нікі АптэрасЭлеўсініёнБраўранеёнХалькатэкаПандрасеёнАрэфарыёнАфінскі алтарСвяцілішча Зеўса ПаліеяСвяцілішча ПандыёнаАдэон Герода АтычнагаСтоа ЭўменаАсклепіёнТэатр ДыянісаАдэон ПерыклаТэменасСвяцілішча Аглаўры
  1. Парфенон
  2. Гекатампедон
  3. Эрэхтэён
  4. Статуя Афіны Прамахас
  5. Прапілеі
  6. Храм Нікі Аптэрас
  7. Элеўсініён
  8. Браўранеён
  9. Халькатэка
  10. Пандрасеён
  11. Арэфарыён
  12. Афінскі алтар
  13. Свяцілішча Зеўса Паліея
  14. Свяцілішча Пандыёна
  15. Адэон Герода Атычнага
  16. Стоа Эўмена
  17. Асклепіён
  18. Тэатр Дыяніса
  19. Адэон Перыкла
  20. Тэменас Дыяніса
  21. Свяцілішча Аглаўры

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Афінскі Акропаль Архівавана 23 красавіка 2012., архітэктура і ансамбль Афінскага Акропаля.
  2. Бартенев И. А., Батажкова В. Н. Очерки истории архитектурных стилей. — М.: Изобразительное искусство, 1983. — С. 31. — 264 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]