Пелапанес (акруга)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Акруга Пелапанес)
Пелапанес
грэч. Περιφέρεια Πελοποννήσου
Герб
Герб
Краіна  Грэцыя
Статус Перыферыя
Уваходзіць у
Уключае 5 нома
Адміністрацыйны цэнтр Трыпалі
Глава адміністрацыі Panagiotis Nikas[d]
Насельніцтва (2011) 577 903
Шчыльнасць 37,31 чал./км²
Плошча 15 490 км²
Пелапанес на карце
Пелапанес, карце
Часавы пояс UTC+1
Код ISO 3166-2 GR-J
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пелапанес (грэч. Περιφέρεια Πελοποννήσου) — адміністрацыйная вобласць (перыферыя) на поўдні рэспублікі Грэцыя. Правінцыя займае большую частку паўвостравы Пелапанес, за выключэннем паўночна-заходніх рэгіёнаў Ахея і Эліды, якія належаць перыферыі Заходняя Грэцыя. На поўначы мяжуе з перыферыяй Заходняя Грэцыя, на паўночным усходзе — з Атыкай. Плошча правінцыі складае 15 490 км².

Адміністрацыя[правіць | правіць зыходнік]

Перыферыя была створана ў 1987 годзе падчас адміністрацыйнай рэформы. З 2010 года паводле закону Калікратыса, яе правы і паўнамоцтвы былі перагледжаны і пашыраны. Разам з перыферыямі Заходняй Грэцыі і Іанічных астравоў, яна падпарадкоўваецца Дэцэнтралізаванай адміністрацыі Пелапанес, Заходняй Грэцыі і Іанічных астравоў, размешчанай у Патрах. Адміністрацыйны цэнтр перыферыі знаходзіцца ў Трыпалі. Адміністрацыйная вобласць падзелена на пяць адміністрацыйных адзінак (номаў, да 2010 года — прэфектуры): Аркадыя, Аргаліда, Карынфія, Лаконія і Месінія, які ў сваю чаргу падзелены на 26 муніцыпалітэтаў.

З 1 студзеня 2011 года губернатарам перыферыі з'яўляецца Петрас Татуліс, які быў выбраны ў лістападзе 2010 года на выбарах у мясцовыя органы кіравання ад Усегрэчаскага сацыялістычнага руху.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1989. — С. 369.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]