Аксана Аляксееўна Данільчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аксана Аляксееўна Данільчык
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 лістапада 1970(1970-11-15) (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца, паэтка, літаратуразнаўца, пісьменніца
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Аксана Аляксееўна Данільчык (нар. 15 лістапада 1970, Мінск) — беларуская паэтэса, перакладчыца, літаратуразнаўца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1993) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі (1996). Па стыпендыі Міністэрства замежных спраў Італіі вучылася ў Перуджы. Кандыдат філалагічных навук (2002).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтарка паэтычных зборнікаў і кніжкі вершаў для дзяцей «Павуцінка на агрэсце» (2005, мастацкае афармленне Вячаслаў Паўлавец). Вершы друкаваліся ў беларускіх перыядычных выданнях, уваходзілі ў калектыўныя зборнікі і анталогіі. У 2019 годзе ў Італіі выйшла кніга вершаў «Il canto del ghiaccio»[1] (мастацкае афармленне Вячаслава Паўлаўца). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (2005—2021).

Удзельнічала ў літаратурных фестывалях і семінарах у Беларусі, Літве, Украіне. Творы А. Данільчык перакладзены на англійскую, італьянскую, рускую, літоўскую, польскую і ўкраінскую мовы. Удзельніца праекта «Начная чытанка» (2007).[2]

Намінантка на прэмію часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» у раздзеле «Паэзія» (2016), лаўрэатка прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» за найлепшую публікацыю ў намінацыі «Паэзія» (2021).

Перакладае з італьянскай мовы. Сярод перакладзеных аўтараў — Уга Фоскала, Джакама Леапардзі, Дзіна Кампана, Антонія Поццы, Альда Анараці і іншыя.

Даследуе італьянскую літаратуру і яе ўзаемаадносіны з беларускай (працы «Рэцэпцыя Дантэ ў беларускай літаратуры ХІХ-ХХ ст.», 2006; «Італьянскі рамантызм і патрыятычныя матывы беларускай літаратуры», 2008). Аўтарка манаграфіі “Essentia Hominis: канцэпцыя чалавека ў беларускай і італьянскай прозе ХХ стагоддзя на тэму Другой сусветнай вайны” (2022) і шматліках артыкулаў, прысвечаных беларускай і італьянскай літаратурам.

Удзельнічала ў стварэнні дакументальнага фільма пра Яўгенію Янішчыц «Небяспечны талент» (2008)[3].

Разам з Віктарам Жыбулем уклала Анталогію беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду «Бліскавіцы» (2017). Укладальніца кнігі выбраных вершаў Зінаіды Бандарынай «Да новага заўтра» (2023) і кнігі выбраных вершаў Яўгеніі Пфляўмбаўм «Сонца» (2023).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Абрыс Скарпіёна (1996)
  • Павуцінка на агрэсце (2005)
  • Il Mezzogiorno. Поўдзень (2006)
  • Сон, які немагчыма забараніць (2011)
  • Блюмэнштрасэ (электронная кніга, 2018)
  • Il canto del ghiaccio (Edizioni Controluce, 2019)
  • Час знешняй адсутнасці (Лондан: Skaryna Press, 2024)[4]

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2019. Праверана 17 снежня 2019.
  2. https://soundcloud.com/svaboda/nr061127-061201-danilcyk
  3. https://vimeo.com/32770727
  4. Час знешняй адсутнасці . Skaryna Press. Праверана 1 студзеня 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]