Аксіды

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Аксі́дызлучэнні элементаў з кіслародам, у якіх ён спалучаны толькі з менш электрадмоўнымі атамамі.

Хімічная наменклатура А. грунтуецца на прынцыпах, агульных для бінарных злучэнняў.

Напрыклад, - CO2: А. вугляроду (IV), дыяксід вугляроду, вуглякіслы газ. Глядзі таксама ангідрыд.

А. вядомыя для ўсіх элементаў за выключэннем фтору, аргону і гелію. Хімічныя ўласцівасці А. залежаць ад элемента. Большасць А. з’яўляюцца солеўтваральнымі, пры гэтым А. неметалаў маюць пераважна кіслотны характар, А. металаўасноўны (шчолачныя і шчолачназямельныя металы, большасць А. іншых металаў са ступенямі акіслення +1 і +2) і амфатэрны характар. Несолеўтваральнымі з’яўляецца невялікая колькасць А. для якіх невядомыя адпаведныя кіслоты і солі; гэта А. неметалаў з нізкаю ступенню акіслення: N2O, NO, CO, SiO і некаторыя іншыя.

Пра іншыя бінарныя злучэнні кіслароду глядзі дадаткова: пераксід, азанід, фтарыд.