Актавіян Аўгуст
| Гай Юлій Цэзар Аўгуст GAIUS IULIUS CAESAR AUGUSTUS |
||
| Бюст імператара Аўгуста, Капіталійскі музей, Рым | ||
|
||
|---|---|---|
| 16 студзеня 27 да н.э. — 19 жніўня 14 года | ||
| Пераемнік: | Тыберый Цэзар Аўгуст | |
| Нараджэнне: | 23 верасня 63 да н.э. Рым |
|
| Смерць: | 19 жніўня 14 (75 гадоў) Нола |
|
| Пахаваны: | Маўзалей Аўгуста, Рым | |
| Дынастыя: | Юліі-Клаўдзіі | |
| Бацька: | Гай Актавій | |
| Маці: | Атыя Бальба Цэзонія | |
| Жонка: | 1. Клодыя (41 да н.э.) 2. Скрыбонія (40 да н.э. — 39 да н.э.) 3. Лівія Друзіла (38 да н.э. — 14 год) |
|
| Дзеці: | дачка: Юлія Старэйшая (ад Скрыбоніі) | |
Аўгуст: Гай Актавій — Гай Юлій Цэзар Актавіян[1] — Цэзар Дзіў Філій Аўгуст[2] (63 да н.э. — 14): рымскі палітычны дзеяч, рымскі імператар (30 да н.э. — 14).
Помсцячы за забойства Цэзара (42 да н.э.), свайго прыёмнага бацькі, арганізаваў і здзейсніў масавыя рэпрэсіі, скіраваныя на высакародных рымскіх грамадзян, і моцна ўзбагаціўся іх маёмасцю. Падчас далейшага ваенна-палітычнага канфлікту змог перамагчы Брута і Касія пад Філіпамі (42 да н.э.) і Марка Антонія і Клеапатру VII пад мысам Акцый (31 да н.э.), і дамогся, такім чынам, адзінаўладдзя. Ад сената атрымаў ганаровае званне Аўгуст (святы, вялікі; 27 да н.э.).
Сын Гая Актавія і Аціі; прыёмны сын Цэзара. Другім шлюбам быў жанаты з Лівіяй Друзілай (з 38 да н.э.), але не меў сваіх дзяцей, і ўнукі, дзеці яго дачкі Юліі і Агрыпы, памерлі рана. З дзяржаўных меркаванняў, згодна з просьбамі Лівіі Друзілы, усынавіў яе сына ад першага шлюбу Тыберыя і абвясціўяго сваім пераемнікам.
Стаўшы валадаром, Аўгуст свядома адыйшоў ад усходне-грэчаскіх культурных схільнасцяў Цэзара, і выявіў сябе прыхільнікам рымскай культуры, вяртання да старых рымскіх звычаяў[3]
Змест |
Выгляд [правіць]
Амаль усе верагодныя выявы Аўгуста былі створаныя або ў час яго праўлення, або пры бліжэйшых пераемніках. Аўтэнтычных выяваў, зробленых, калі ён быў дзіцём, не існуе[4].
Вяртанне Аўгуста да рымскіх культурных традыцый выразілася і ў яго пазнейшых звычайных відзе і адзенні на выявах — стараіталійская прычоска і рымская тога (якую ён сваім прыкладам вярнуў у моду). Адзначаюцца[5] натхнёныя «рымскім духам» сціпласць яго выяваў, немень на іх атрыбутаў імператарскай улады.
Другое сутыкненне з Антоніем і заваяванне Егіпта [правіць]
Калі Антоній тым часам жаніўся на егіпецкай царыцы Клеапатры без разрыву шлюбу з Актавіяй Малодшай, Актавіян, каб настроіць рымлян супраць Антонія, загадаў прачытаць яго завяшчанне, якое захоўвалася ў вясталак: у ім не толькі егіпецкія, але і рымскія і саюзныя Рыму зямлі падзяляліся паміж дзецьмі Клеапатры. Сенат абвясціў вайну Клеапатры. Вырашальная бітва адбылася на мора ў мыса Акцый, дзе флотам Актавіяна камандаваў Агрыпа: раптоўнае адступленне карабля Клеапатры, а за ім егіпецкага флота прывяло да паразы Антонія. Сам Актавіян павёў войскі на Егіпет. Калі ён падышоў да Александрыі, легіёны Антонія зноў перайшлі на яго бок, і Антоній здзейсніў самагубства. Актавіян у перамовах з Клеапатрай зрабіў выгляд, што захавае яе царства, але яна, зразумеўшы што патрэбна толькі для трыўмфу, таксама скончыла самагубствам. Актавіян дазволіў пахаваць абодвух паводле іх просьбы — у адной грабніцы. Старэйшага сына Антонія ад Фульвіі, Антула, Актавіян загадаў адцягнуць ад статуі Цэзара, дзе той шукаў прытулку, і забіць. Пасля разважанняў, са словамі «Нядобра шматцэзарства», ён загадаў караць смерцю і Цэзарыёна, сына Клеапатры і Цэзара, які папытаўся бегчы.
Вярнуўшыся з Егіпта, Актавіян уладкаваў трыўмф. 13 студзеня 27 года да н.э. ён склаў з сябе надзвычайныя паўнамоцтвы перад сенатам і абвясціў пра рэстаўрацыю Рэспублікі, але пакінуў за сабой камандаванне 75 легіёнамі і тытул імператара.
Ацэнкі [правіць]
Пры жыцці і пасля смерці, і наогул да канца антычнага свету Аўгуст лічыўся ідэальнай асобай, узорам уладара. Грубасць і жорсткасць, з якімі ён дасягаў сваіх мэтаў, былі забытыя, бо Рым перажываў пры ім доўгі перыяд магутнасці і стабільнасці (гл.далей: пакс рамана — рымскі свет).
Зноскі
- ↑ Пасля ўсынаўлення Цэзарам.
- ↑ Імя, якое ўзяў сабе, калі ўжо быў імператарам, у 27 да н.э..
- ↑ Паведамляецца, што ён нават абдумваў прыняцце імя Ромул. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
- ↑ «Малады Аўгуст» і яго копіі лічацца рыдумкай канца 18 — пач. 19 ст. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Актавіян Аўгуст- Augustus – short biography at the BBC
- “Augustus Caesar and the Pax Romana” – essay by Steven Kreis about Augustus's legacy
Шаблон:Рымскія консулы 50—28 да н.э.
Шаблон:Рымскія консулы 27 да н.э. — 14 н.э.
