Актант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Акта́нт (ад фр. actant — «які дзейнічае») у лінгвістыцы — актыўны, значны ўдзельнік сітуацыі, моўная канструкцыя, якая запаўняе семантычную або сінтаксічную валентнасць прэдыката.

Тэрмін уведзены ва ўжытак французскім лінгвістам Л. Тэньерам у 1950-х гадах.