Актыналіт

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Актыналіт
Actinolite cut.jpg
Агранены актыналіт з Бразіліі
Формула Ca2(Mg,Fe)5Si8O22(OH)2
Сінгонія Манаклінная
Колер Ад шаравата-зялёнага да цёмна-зялёнага
Колер рысы Белы
Бляск Шкляны ці шаўкавісты
Празрыстасць Прасвечвае
Цвёрдасць 5,5 — 6
Спайнасць Дасканалая
Шчыльнасць 2,9 — 3,3 г/см³

Актыналіт (ад стар.-грэч.: ἀκτίς — прамень і λίθος - камень: «прамяністы камень») — пародаўтваральны мінерал групы амфіболаў класа сілікатаў. Назва звязана з тым, што ў мінерале мноства ігольчастых крышталёў і іх прамяністых агрэгатаў. Колер абумоўлены наяўнасцю жалеза.

Тыповы метасаматычны мінерал метамарфічных сланцаў і кантактавых скарнаў. Утварае шаставатыя ці блытана-кудзелістыя агрэгаты. Часта сустракаецца разам з гранатам, кварцам, талькам, эпідотам. Тонкавалакністы актыналіт эластычны і ўжываецца як напаўняльнік гумы для аўтапакрышак. Часам выкарыстоўваецца як аздабляльны камень.

Разнавіднасці: нефрыт, аміянт.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Petr Korbel, Milan Novák: Mineralien Enzyklopädie. Nebel Verlag GmbH, Eggolsheim 2002, ISBN 3-89555-076-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]