Акіян
Акія́н (лац.: Oceanus, старагрэч. Ὠκεανός старагрэч. і рымская міфічная рака, якая цячэ вакол усяго свету), большая частка гідрасферы Зямлі, прадстаўленая ў выглядзе вялікіх абшараў салёнай вады. Акіяны пакрываюць 70,7 % паверхні Зямлі (361 млн.км²). Размяшчэнне кантынентаў дазваляе выдзяліць пяць акіянаў:
- Ціхі акіян
- Атлантычны акіян
- Індыйскі акіян
- Паўночны Ледавіты акіян
- Паўднёвы акіян (раней у асобны акіян не выдзяляўся)
Межы паміж акіянамі вызначаны Міжнароднай Гідраграфічнай камісіяй. Даследаваннем акіянаў займаецца раздзел навукі, які мае назву акіянаграфія.
Змест |
Размяшчэнне акіянаў [правіць]
У склад акіянаў уваходзяць і меншыя водныя абшары: моры, залівы, каналы, пралівы, якія ад астатніх частак акіяна могуць аддзяляцца паўвастравамі, астравамі ці архіпелагамі. Разам усе гэтыя водныя запасы Зямлі маюць назву Сусветны акіян.
Рэльеф дна [правіць]
Большая частка дна акіянаў прадстаўляе роўную паверхню, так званыя абісальныя раўніны. Іх сярэдняя глыбіня — 5 км. У цэнтральных частках усіх акіянаў размешчаны ўзвышшы на 1 — 2 км — сярэдзінна-акіянічныя хрыбты, якія звязаны ў адзіную сетку. Хрыбты раздзелены трансформнымі разломамі на часткі, якія праяўляюцца ў рэльефе невялікімі ўзвышшамі, перпендыкулярнымі хрыбтам. На абісальных раўнінах размяшчаецца вялікая колькасць адзінкавых гор, частка з якіх выступае над паверхняй вады ў выглядзе астравоў. Большасць гэтых гор — згаслыя або дзейныя вулканы. Пад цяжарам гары акіянічная кара прагібаецца і гара павольна апускаецца ў ваду. На ёй утвараецца каралавы рыф, надбудоўвае вяршыню, у выніку ўтвараецца каралавы востраў — атол.
Калі акраіна кантынента пасіўная, то паміж ім і акіянам размешчаны шэльф — падвадная частка кантынента — і кантынентальны схіл, паступова пераходзячы ў абсіальную раўніну. У тых месцах, дзе акіянічная кара пагружаецца пад кантыненты размешчаны глыбокаводныя жолабы — найбольш глыбокія часткі акіянаў.
Акіянічныя цячэнні і іншыя з'явы [правіць]
Бесперапынны вецер над паверхняй акіяна (пасаты), рознасць салёнасці вод вядуць да ўзнікнення акіянічных цячэнняў — перамяшчэнне вялікіх мас акіянічнай вады, якія выклікаюць кліматычныя змены ў многіх краінах свету. Землятрасенні на дне акіянаў, вулканы, апоўзні выклікаюць хвалі катастрафічнай велічыні — цунамі. Дзякуючы сіле прыцягнення Месяца і Сонца выклікаюцца зрухі мас вады, якія называюць прылівамі.
Экалогія акіянаў [правіць]
Акіян з'яўляецца месца жыцця многіх формаў жыцця:
- рыбы
- кітовыя (кіты, дэльфіны)
- галаваногія (васьміногі, кальмары)
- ракавыя (амары, крэветкі)
- планктон
- каралы
- водарасці
Клімат [правіць]
Акіян — адзін з асноўных фактараў фарміравання клімату Зямлі. Пад уздзеяннем сонечнай радыяцыі вада выпараецца і пераносіцца на кантыненты, дзе выпадае ў выглядзе розных атмасферных ападкаў. Акіянічныя цячэнні пераносяць нагрэтыя ці ахалоджаныя воды ў іншыя шыроты і ў значнай ступені адказваюць за размеркаванне цяпла на планеце.
Вада мае вялікую цеплаёмістасць, таму тэмпература акіяна мяняецца больш павольна за тэмпературу паветра ці зямлі. Блізкія да акіяна раёны маюць меншыя штодзённыя і сезонныя змены тэмпературы.
Эканоміка [правіць]
Акіяны маюць вялікае транспартнае значэнне: вялікая колькасць грузаў перавозіцца караблямі паміж сусветнымі марскімі партамі. Паводле кошту перамяшчэння адзінкі грузу, на адзінку адлегласці, марскі транспарт самы танны, хоць і не самы хуткі. У канцы 19, пачатку 20 стагоддзяў, для скарачэння працягласці марскіх шляхоў пабудаваны каналы, асноўныя гэта Панамскі і Суэцкі.
У Сеціве [правіць]
|
|
|||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Марскія пралівы |
|
||||||||||
| Каналы | Балтыйскі • Гёта-канал • Кільскі • Карынфскі • Нордзэ-канал • Панамскі • Суэцкі | Праекты: Нікарагуанскі • Тайскі | ||||||||||
| Мысы | Горн • Дзяжнёва • Добрай Надзеі • Зялёны • Іголкавы • Каньякумары • Спартэль | ||||||||||
| Астравы і архіпелагі |
|
||||||||||
| Геапалітыка • Ваенная блакада • Каланіялізм • Марское права • Адкрытае мора • Суднаходства | |||||||||||