Аланхо

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сучасная пастаноўка сцэны з "Аланхо"

Аланхо́ (якуцк.: Олоҥхо) — якуцкі гераічны эпас, адзін з найбольш старажытных эпасаў цюркскіх народаў.

"Аланхо" апавядае пра подзвігі асілкаў боотур і часткова прысвечаны гістарычнаму часу да перасялення якутаў на тэрыторыю Якуціі. Эпас складаецца з прыкладна 10 тысяч - 15 тысяч вершаваных радкоў. На працягу стагоддзяў сфарміравалася асаблівая класічная традыцыя вуснай перадачы зместу. Прамовы герояў спяваюцца, а астатняя частка прамаўляецца. Паколькі ў кожнага племені і буйнога рода якутаў меліся свае казачнікі і спевакі, якія спецыялізаваліся на перадачы "Аланхо", то ў нашы дні існуе шмат варыянтаў гэтага твора, якія захоўваюць адзіную сюжэтную лінію, але істотна адрозніваюцца паміж сабою.

У 2008 г. ЮНЕСКА ўнясла "Аланхо" у спіс нематэрыяльнай спадчынай чалавецтва.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА