Алапатыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гамеапатыя, якая глядзіць на жахі Алапатыі. А. Я. Бейдэман, 1857

Алапатыя — тэрмін, які звычайна выкарыстоўваецца гамеапатамі і прыхільнікамі іншых кірункаў альтэрнатыўнай медыцыны для абазначэння фармакатэрапіі і іншых метадаў агульнапрынятай медыцыны[1]. Ён быў уведзены заснавальнікам гамеапатыі Ганеманам, які супрацьпастаўляў «алапатыю» гамеапатычным метадам — назначэнню прэпаратаў, якія выклікаюць сімптомы, аналагічныя сімптомам хваробы.

У сучаснай медыцыне тэрмін практычна не ўжываецца, бо нават у выпадку сучаснай сімптаматычнай тэрапіі лячэнне ў найбольшай ступені арыентавана на падаўленне паталагічных працэсаў, а не іх знешніх праяў. Выкарыстанне тэрміна ў класічнай медыцыне захавана толькі пры параўнанні вынікаў клінічных выпрабаванняў гамеапатычных і звычайных («алапатычных», «артадаксальных») лекавых сродкаў.

Больш таго, уздзеянне прэпаратаў на хворы і здаровы арганізм нярэдка рознае: так, напрыклад, прыняцце аспірыну не выклікае паніжэння тэмпературы ў здаровых, гэта значыць аспірын у гэтым выпадку не з'яўляецца прэпаратам, які выклікае сімптомы, процілеглыя сімптомам хваробы.

Разам з тым, тэрмін «алапатыя» шырока ўжываецца прыхільнікамі альтэрнатыўнай медыцыны і, асабліва, гамеапатыі, для абазначэння як медыкаментозных метадаў тэрапіі, так і для навуковых прынцыпаў класічнай медыцыны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Allopathy. freedictionary.com. Праверана 12 кастрычніка 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Роберт Т. Кэррол Аллопатия // Энциклопедия заблуждений: собрание невероятных фактов, удивительных открытий и опасных поверий = The Skeptic's Dictionary: A Collection of Strange Beliefs, Amusing Deceptions, and Dangerous Delusions. — М.: «Диалектика», 2005. — С. 18-19. — ISBN 5-8459-0830-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]