Алатропія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Алатро́пія (ад стар.-грэч.: αλλος — «іншы», τροπος — «заваротак, уласцівасць») — здольнасць хімічнага элемента існаваць у выглядзе некалькіх простых рэчываў (алатрапічных мадыфікацый), розных паводле фізічных і хімічных якасцей. Алатропія можа быць абумоўленая ўтварэннем крышталёў розных форм (прыватны выпадак полімарфізму), напр., вуглярод у выглядзе графіту або алмазу, ці рознай колькасцю атамаў у малекуле простага рэчыва, напр., кісларод O2 і азон O3. Вядома каля 400 алатрапічных мадыфікацый хімічных элементаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]