Алег

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
князь Алег на карціне Васняцова

АлегВе́шчы Але́г (рус.: Ольгъ, ? — 912, паводле іншых звестак 922) — князь наўгародскі879), князь кіеўскі (882912).

Пачаў кіраваць у Ноўгарадзе з прычыны малалецтва Ігара, сына памерлага Рурыка; праявіў сябе як мудры, спраўны і хітры валадар. Называецца першым збіральнікам зямель Русі. Нягледзячы на буйныя ваенныя поспехі, вялікім военачальнікам звычайна не называецца. Некаторыя аўтары лічаць летапісныя звесткі пра Алега (асабліва храналогію) ненадзейнымі.

У 882 здзейсніў заваявальны паход з Ноўгарада на поўдзень, у час якога падпарадкаваў зямлю крывічаў з горадам Смаленскам, северскую зямлю з галоўным горадам Любечам і Кіеў. У 907 здзейсніў паспяховы паход на Візантыю; заключыў мірны дагавор са значнымі набыткамі для Русі (традыцыйныя веды пра паход і дагавор часам аспрэчваюцца).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алег // БЭ ў 18 тамах., Т.1. Мн., 1996, С.236
  • Русская военная сила. История развития военного дела от начала Руси до нашего времени. Т.1. — М., 1892.