Алег Мікалаевіч Кавалёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Алег Кавалёў)
Футбол
Алег Кавалёў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Алег Мікалаевіч Кавалёў
Нарадзіўся 24 мая 1987(1987-05-24)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 192 см
Вага 86 кг[2]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гомель
Нумар 87
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2010 Беларусь Гомель 7 (-3)
2008   Беларусь ДБК-Гомель 14 (-6)
2011—2012 Беларусь ДБК-Гомель 55 (-87)
2013—2014 Беларусь Рэчыца-2014 48 (-54)
2015— Беларусь Гомель 121 (-113)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 лютага 2024.

Алег Кавалёў (нар. 24 мая 1987, Гомель) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Гомель».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец «Гомеля», доўгі час гуляў за дубль гэтага клуба. У першай палове сезона 2008 выступаў у Другой лізе за ДБК, пасля вярнуўся ў «Гомель», за які дэбютаваў у Вышэйшай лізе 9 лістапада 2008 года, адгуляўшы увесь матч з «Нёманам» (0:1). У сезоне 2009 выступаў за дубль, а ў 2010 годзе дапамог гамяльчанам перамагчы ў Першай лізе, згуляўшы ў пяці матчах.

З 2011 года выступаў у Першай лізе за ДБК, а пасля таго, як ён спыніў існаванне ў пачатку 2013 года, стаў іграком рэчыцкага «Ведрыча-97» (праз год змяніў назву на «Рэчыца-2014»). У гэтых клубах трывала гуляў у аснове.

Са снежня 2014 года трэніраваўся разам з «Гомелем». У лютым 2015 года падпісаў кантракт з клубам[3]. У «Гомелі» стаў другім брамнікам пасля Андрэя Саковіча, а ў жніўні-верасні 2015 года з’яўляўся ў стартавым складзе. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[4]. У сезоне 2016 быў асноўным брамнікам «Гомеля», правёў ад пачатку да канца ўсе 26 матчаў Першай лігі, у якіх прапусціў 11 мячоў і дапамог камандзе атрымаць перамогу ў турніры. У першай палове сезона 2017 быў другім брамнікам гомельскай каманды пасля Канстанціна Рудзянка, а ўлетку, калі Рудзянок перайшоў у брэсцкае «Дынама», стаў выхадзіць у стартавым складзе. У снежні 2017 года на год падоўжыў кантракт з «Гомелем»[5]. У сезоне 2018 саступіў месца асноўнага брамніка Дзмітрыю Дудару. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам на сезон 2019[6].

У сезоне 2019 звычайна выконваў ролю другога брамніка пасля Дзяніса Каўлінава. У снежні 2019 года на адзін год падоўжыў кантракт з «Гомелем»[7]. У сезоне 2020 у якасці асноўнага брамніка дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Застаўся ў клубе ў 2021 годзе, пачынаў сезон асноўным брамнікам, пасля стаў часцей саступаць месца на полі Яўгену Іваненку. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам да канца 2022 года[8]. У сезоне 2022 быў другім брамнікам пасля Дзяніса Садоўскага.

У студзені 2023 года падпісаў новы кантракт з «Гомельем» да канца сезона 2023[9]. Пачынаў сезон 2023 асноўным брамнікам каманды, з лета стаў саступаць месца на полі Уладзіславу Ігнацьеву. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам[10].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 дубль Гомель Беларусь 25 −48
2006 дубль Гомель Беларусь 23 −23
2007 дубль Гомель Беларусь 26 −25
2008 (1) Д3 ДБК-Гомель Беларусь 14 −6
2008 (2) Д1 Гомель Беларусь 2 −2
2009 дубль Гомель Беларусь 16 −12
2010 Д2 Гомель Беларусь 5 −1
2011 Д2 ДБК-Гомель Беларусь 30 −34
2012 Д2 ДБК-Гомель Беларусь 25 −53
2013 Д2 Ведрыч-97 Беларусь 18 −18
2014 Д2 Рэчыца-2014 Беларусь 30 −36
2015 Д1 Гомель Беларусь 9 −15
2016 Д2 Гомель Беларусь 26 −11
2017 Д1 Гомель Беларусь 17 −13
2018 Д1 Гомель Беларусь 8 −7
2019 Д1 Гомель Беларусь 7 −11
2020 Д2 Гомель Беларусь 19 −13
2021 Д1 Гомель Беларусь 13 −11
2022 Д1 Гомель Беларусь 9 −9
2023 Д1 Гомель Беларусь 13 −23

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Oleg Kovalev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.fcgomel.by/team/main-roster/oleg-kovalev/
  3. Ковалев и Сулим перешли в "Гомель" (руск.). football.by (3 лютага 2015). Праверана 2 лютага 2024.
  4. «Гомель» подписал контракты с шестью игроками (руск.). football.by (23 лютага 2016). Праверана 2 лютага 2024.
  5. "Гомель" продлил контракты с Юденковым и Ковалевым (руск.). football.by (6 снежня 2017). Праверана 2 лютага 2024.
  6. "Гомель" пролонгировал соглашения с вратарями (руск.). football.by (3 снежня 2018). Праверана 2 лютага 2024.
  7. "Гомель" продлил соглашение с вратарем (руск.). football.by (28 снежня 2019). Праверана 2 лютага 2024.
  8. "Гомель" продлил соглашение с вратарем Ковалевым (руск.). football.by (3 студзеня 2022). Праверана 2 лютага 2024.
  9. Ковалев и Кучинский подписали новые соглашения с "Гомелем" (руск.). football.by (10 студзеня 2023). Праверана 2 лютага 2024.
  10. "Гомель" продлил контракт с голкипером (руск.). football.by (8 студзеня 2024). Праверана 2 лютага 2024.