Алег Парфір’евіч Чудакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Алег Парфір'евіч Чудакоў)
Алег Парфір’евіч Чудакоў
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1940(1940-10-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 ліпеня 2021(2021-07-15) (80 гадоў)
Дзеці Ірына Алегаўна Паходзенька-Чудакова[d]
Род дзейнасці хірург, урач, plastic surgeon, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры, прарэктар
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1975)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Алег Парфір’евіч Чудакоў (23 кастрычніка 1940, г. п. Сураж, Віцебская вобласць — 15 ліпеня 2021) — беларускі вучоны ў галіне сківічна-тваравай хірургіі. Заснавальнік і прэзідэнт Беларускай асацыяцыі сківічна-тваравых хірургаў. Доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1977). Заслужаны дзеяч навук Беларусі (1997).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 23 кастрычніка 1940 года ў г. п. Сураж Віцебскай вобласці.

Скончыў Пермскі медыцынскі інстытут (1964). З 1968 года ў Цюменскім медыцынскім інстытуце (з 1979 года загадчык кафедры). З 1980 гада ў Мінскім медыцынскім універсітэце (загадчык кафедры), адначасова (1986—1988) прарэктар па навуковай рабоце. З 1992 года — галоўны спецыяліст па сківічна-тваравай і пластычнай хірургіі.

Памёр 15 ліпеня 2021 года[2].

Дачка — Ірына Алегаўна Паходзенька-Чудакова  (ВД) — беларуская вучоная ў галіне хірургічнай стаматалогіі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па метадах пластычнага аднаўлення вялікіх дэфектаў твару і шыі. Аўтар шэрагу вынаходстваў[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]