Алег Уладзіміравіч Салтук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Уладзіміравіч Салтук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 жніўня 1946(1946-08-25)
Месца нараджэння в. Рыжэнькі, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць
Дата смерці 23 красавіка 2015(2015-04-23) (68 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Мова твораў беларуская
Прэміі

Алег Уладзіміравіч Салтук (25 жніўня 1946, в. Рыжэнькі, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць — 23 красавіка 2015) — беларускі паэт і перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і патомных хлебаробаў, якая ў 1962 годзе пераехала на радзіму бацькі ў вёску Якаўкі Ушацкага раёна. Да школы бацька навучыў сына чытаць, а маці ў раннім дзяцінстве прывіла любоў да песні.

У 1963 годзе А. Салтук скончыў Мішкавіцкую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленне рускай мовы і літаратуры Магілёўскага педагагічнага інстытута імя Аркадзя Куляшова. Пасля заканчэння інстытута ў 1967 годзе служыў у Савецкай Арміі. У 1969—73 гадах — адказны сакратар раённай газеты «Патрыёт» (г. п. Ушачы). 3 1974 года — уласны карэспандэнт абласной газеты «Віцебскі рабочы». 3 1980 года па 1999 год — сакратар Віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Член Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі[1].

Жыў у Віцебску. Памёр 23 красавіка 2015 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы верш надрукаваў у 1965 годзе ў газеце «Магілёўская праўда» з адабрэння А. В. Пысіна, які быў яго першым літаратурным настаўнікам. Асноўныя матывы паэзіі А. Салтука — любоў да Радзімы, роднай зямлі, гераічная памяць беларускага народа, клопаты і трывогі нашых дзён, пачуцці сяброўства і кахання, няпростыя чалавечыя адносіны.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Пачатак дня» (1974), «Працяг» (1977), «Святло зямлі» (1982), «На далонях жыцця» (1988), «Святло зямлі» — выбранае (1992), «Трывога лёсу» (1996), «Не разлюбі» (2003), «На вейцы веку» (2006).

Творы паэта перакладаліся таксама на ўкраінскую, польскую, рускую, балгарскую, нямецкую, асецінскую мовы. А. Салтук перакладаў на беларускую мову вершы рускіх і ўкраінскіх паэтаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат літаратурных прэмій Ленінскага камсамола Віцебшчыны, імя Уладзіміра Караткевіча, часопіса «Маладосць», «Сузор'е муз», «Залаты купідон» (2011). Узнагароджаны медалямі.

Зноскі

  1. Брэсцкае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (англ.). www.oo-spb.by. Праверана 22 сакавіка 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алег Салтук // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 14. — С. 116.
  • Алег Салтук // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1995. — Т. 5. — С. 246—248.