Алексантэры Ахола-Вало
| Алексантэры Ахола-Вало | |
| фін.: Aleksanteri Ahola-Valo | |
Ахола-Вало ў 1992 г. |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
15 верасня 1997 (97 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Сайт: | |
Алексантэры (Аляксандр Пятровіч) Ахола-Вало (фін.: Aleksanteri Ahola-Valo; 27 студзеня 1900, Імпілахці — 15 верасня 1997, Сімрысхамн) — фінскі мастак і мысляр, заснавальнік мастацка-рацыяналістычнае сістэмы жыцця (эвахамалогіі).
Змест |
Біяграфія[правіць]
Нарадзіўся 27 студзеня 1900 года ў Імпілахці (фін. Impilahti) у Карэліі ў сям'і камінара. Быў сведкам Крывавай нядзелі. Калі будучаму мастаку было сем гадоў, яго сям'я была сасланы ў Вырыцу (Viiritsan) пад Пецярбургам. У гэты жа час Алексантэры абірае псеўданім Вало, што азначае «святло».
У 16 гадоў Алексантэры пераязджае ў Петраград, дзе паступае ў Mayak College (для дзяцей дыпламатаў), у якім вучыцца да яго закрыцця ў 1918 г.; быў сведкам падпісання Леніным незалежнасці Фінляндыі. Ахола-Вало ўступае ў Чырвоную армію, удзельнічае ў паходзе на Варшаву. З 1919 па 1930 г. жыве ў Беларусі, у Віцебску, дзе вучыцца ў мастацкай школе Юдэля Пэна і працуе ў Інбелкульце. Тут ён таксама знаёміцца з Казімірам Малевічам і Маркам Шагалам.
У 1925 разам з Сяргеем Эйзенштейнам прымае ўдзел у стварэнні фільма Браняносец «Пацёмкін», стварае гравюру «Кастрычнік у космасе» (пасля падораная аўтарам Юрыю Гагарыну). Сярод яго праектаў таксама «Храм чалавечых пакут» у Мінску.
Быў вымушаны бегчы ў Фінляндыю. Там насцярожана паставіліся да мастака, падазраючы яго ў сувязях з НКУС. Нягледзячы на заступніцтва мастака Акселі Гален-Калела, Алексантэры арыштоўваюць і адпраўляюць у лагер Драгсквік каля Расеборга. У лагеры ён стварае карціну «Блакітная душа». Ад службы ў войску ён быў вызвалены па дрэнным стане здароўя. Тым не менш яму быў зроблены заказ партрэта прэзідэнта Рыста Руці.
Уклад у беларускую культуру[правіць]
Працаваў у часопісах «Беларускі піянер», «Плуг», «Беларуская работніца і сялянка», газеце «Беларуская вёска». Аформіў кнігі Якуба Коласа «Новая зямля», А.Александровіча «Угрум», Паўлюка Труса «Ветры буйныя», А.Вольнага «Табе», М.Нікановіча «Вясновы прамень», Кузьмы Чорнага «Хвоі гавораць».
Літаратура[правіць]
- БЭ ў 18 тамах. Т.2, Мн., 1996, С.153
Гл. таксама[правіць]
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Ахола-Вало- Аляксандр (Алексантэры) Ахола-Вало
- Да 110-годдзя з дня нараджэння Аляксандра (Алексантэры) Пятровіча Ахола-Вало (1900–1997)
- Сын трох народаў
| Гэта пачатак артыкула пра мастакоў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |