Алексій I, Патрыярх Маскоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Патрыярх Алексій I
Патрыярх Алексій I
13-ы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі
4 лютага 1945 — 17 красавіка 1970
Абранне: 2 лютага 1945
Інтранізацыя: 4 лютага 1945
Царква: Руская праваслаўная царква
Папярэднік: Патрыярх Сергій
Пераемнік: Патрыярх Пімен
Мітрапаліт Ленінградскі і Наўгародскі
5 кастрычніка 1933 — 4 лютага 1945
Папярэднік: Серафім (Чычагаў)
Пераемнік: Рыгор (Чукаў)
Мітрапаліт Наўгародскі і Старарускі
24 жніўня — 5 кастрычніка 1933
Папярэднік: Арсень (Стадніцкі)
Пераемнік: Венедыкт (Цясляроў)
Мітрапаліт Старарускі,
вікарый Наўгародскай епархіі
19 мая 1932 — 24 жніўня 1933
Папярэднік: Феадор (Яцкоўскі)
Пераемнік: Інакенцій (Ціханаў)
Архіепіскап Хутынскі,
вікарый Наўгародскай епархіі
2 верасня 1926 — 31 мая 1932
 
Імя пры нараджэнні: Сяргей Уладзіміравіч Сіманскі
Нараджэнне: 27 кастрычніка (8 лістапада) 1877({{padleft:1877|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:8|2|0}})
Масква, Расійская імперыя
Смерць: 17 красавіка 1970({{padleft:1970|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:17|2|0}}) (92 гады)
Перадзелкіна, СССР
Пахаваны: Троіца-Сергіева лаўра
Прыняцце свяшчэннага сану: 21 снежня 1903 (3 студзеня 1904)
Прыняцце манаства: (22) лютага 1902
 
Узнагароды:
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль «За абарону Ленінграда»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Ордэн Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра I ступені, РПЦ

Алексій I (свецкае імя Сяргей Уладзіміравіч Сіманскі; 27 красавіка (8 лістапада) 187717 красавіка 1970), епіскап Рускай Праваслаўнай Царквы; Патрыярх Маскоўскі і всея Русі c 2 лютага 1945 да 17 красавіка 1970. Займаў Патрыяршы пасад Рускай Царквы больш за 25 гадоў, даўжэй усіх у гісторыі. Ні пры жыцці, ні па смерці — да інтранізацыі Алексія II — ніколі не выкарыстоўваўся нумар пры імі.

Нарадзіўся ў Маскве ў сям'і камергера Двара Яго Імператарскай Вялікасці. Скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 18991900 на ваеннай службе, выйшаў запас прапаршчыкам. У 1904 скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю са ступенем кандыдата багаслоўя.

У 1902 годзе пастрыжаны ў манахі. У том жа годзе ўзведзены ў сан іерадзякана, у 1903 годзе — у сан іераманаха. У 19041906 — інспектар Пскоўскай духоўнай семінарыі і выкладчык Святога Пісання Новага Запавета. У 1906 годзе ўзведзены ў сан архімандрыта і прызначаны рэктарам Тульскай духоўнай семінарыі. З 1908 года старшыня Тульскага аддзела Саюза рускага народа.

З 1911 — рэктар Наўгародскай духоўнай семінарыі, настаяцель манастыра св. Антонія Рымляніна. З 1913 — епіскпа Ціхвінскі, вікарый Наўгародскай епархіі.

Пасля рэвалюцыім некалькі разоў арыштоўваўся, ссылаўся ў Казахстан. Быў епіскапам Ямбургскім, вікарыям Петраградскай епархіі. Подтрымліваў мітрапаліта Сергія. З 1932 — мітрапаліт Старарускі, з 1933 — мітрапаліт Наўгародскі, у тым жа годзе пастаўлены мітрапалітам Ленінградскім с захаваннем кіравання Наўнародскай епархіяй.

Падчас блакады Ленінграда заставаўся ў горадзе. У 1943 удзельнічаў у сустрэчы вышэйшых іерархаў РПЦ са Сталіным. Удзельнічаў у выбранні на патрыяршы прастол Сергія (Старгародскага).

Пасля смерці Патрыярха Сергія стаў месцаахоўнікам Патрыяршага Прастола. 2 лютага 1945 года абраны Патрыярхам.

Памёр 17 красавіка 1970. Пахаваны ў Троіца-Сергіевай лаўры.

Шаблон:Патрыяршыя месцаахоўнікі Шаблон:Блакада Ленінграда Шаблон:Епіскапы Пецярбурга Шаблон:Епіскапы Наўгародскія