Алена Аладка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Аладка

Дата нараджэння 3 кастрычніка 1985(1985-10-03) (38 гадоў)
Месца нараджэння
Рост 178 см
Грудзі 86 см
Стан 60 см
Сцёгны 89 см
Колер валасоў каштанавыя
Грамадзянства

Алена Аладка (3 кастрычніка 1985, Мінск) — беларуская мадэль, «Міс фота» на конкурсе «Міс Беларусь-2004», прадстаўляла Беларусь на міжнародным конкурсе «Міс Свету-2007» (Кітай).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачала займацца мадэльным бізнесам ва ўзросце 14 гадоў. У 15 гадоў удзельнічала ў фінале міжнароднага конкурсу «Elite Model Look 2001» у Маскве. У 2003 годзе стала тварам рэкламных кампаній сотавага аператара velcom. Алена ўдзельнічала ў Нацыянальным конкурсе прыгажосці «Міс Беларусь-2004», на якім заваявала тытул «Міс Фота», стала працуе на Тыдні Высокай моды ў Маскве, здымаецца для рэкламы такіх кампаній, як «Серж», «Papilio», «Nelva», «Bugalux», ювелірных упрыгожванняў «Крышталь», а таксама для часопісаў «FHM», «МС», «Жаночы часопіс». На міжнародным конкурсе «Топ-мадэль свету» (18 студзеня 2008, Егіпет) Алена Аладка заваявала тытул першай віцэ-міс. У студзені 2008 года Алена прыняла ўдзел у міжнародным конкурсе прыгажосці «Міс СНД», арганізатары якога абралі яе самі на кастынгу мадэляў, прадстаўленых мадэльнымі агенцтвамі Мінска. У 2008 годзе з чырвоным дыпломам скончыла гістарычны факультэт БДУ. З 2010 года займаецца бізнесам. Узначальвае інтэрнэт-краму падарункаў «Переулок подарков».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]