Алена Гаджыеўна Ісінбаева
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Алена Гаджыеўна Ісінбаева (13 чэрвеня 1982, Валгаград, СССР) — расійская скакуха з шастом. Заслужаны майстар спорту Расіі. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка (2004, 2008), уладальніца бронзавага медаля Алімпійскіх гульняў 2012, уладальніца 28 сусветных рэкордаў у скачках з шастом сярод жанчын.
22 ліпеня 2005 года на спаборніцтвах у Лондане ўпершыню ў гісторыі жаночых скачкоў з шастом ўзяла вышыню 5 метраў.
6 сакавіка 2012 прызнаная самай паспяховай дзеючай спартсменкай Расіі.
