Алена Лукрэцыя Карнара Піскапія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Алена Лукрэцыя Карнара Піскапія
Elena Lucrezia Cornaro Piscopia
Elena Piscopia portrait.jpg
Дата нараджэння:

5 чэрвеня 1646(1646-06-05)

Месца нараджэння:

Венецыя

Дата смерці:

26 ліпеня 1684(1684-07-26) (38 гадоў)

Месца смерці:

Венецыя

Краіна:

Flag of Italy.svg Італія

Навуковая сфера:

Матэматыка, філасофія

Навуковая ступень:

Доктар навук

Вядомая як:

Першая жанчына, якая атрымала доктарскую ступень

Алена Лукрэцыя Карнара Піскапія (італ.: Elena Lucrezia Cornaro Piscopia, [pisˈkɔːpja], 5 чэрвеня 164626 ліпеня 1684, Венецыя) — італьянскі матэматык і філосаф, першая жанчына, якая атрымала доктарскую ступень.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Піскапія была дачкой пракуратара Венецыі. Атрымала добрую адукацыю, у прыватнасці валодала некалькімі сучаснымі і класічнымі мовамі, а таксама «свабоднымі мастацтвамі». Яна пагарджала фрывольнасцю венецыянскага грамадства і ў маладосці пайшла ў манашкі-бенедыктынкі. Піскапія з часам вырашыла цалкам прысвяціць сябе навуцы. У 1677 годзе яна правяла свой першы публічны дыспут у Падуанскім універсітэце. Першыя спробы абароны скончыліся няўдачай; апаненты лічылі, што месца жанчыны ў царкве, дзе яна павінна маўчаць, але ў выніку Піскапія дамаглася дазволу абараніць доктарскую дысертацыю. 25 чэрвеня 1678 яна стала першай жанчынай у свеце, якая атрымала званне доктара навук (у новы час першай жанчынай з доктарскай ступенню стала Стэфанія Валіска ў 1875 годзе).

Наступныя шэсць гадоў яна займалася выключна навуковай працай, у прыватнасці філасофіяй і матэматыкай. Памерла ва ўзросце 38 гадоў, як мяркуюць, ад рака. У 1688 годзе яе навуковыя дасягненні былі апублікаваныя ў Парме.

Прыжыццёвыя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Lettera overo colloquio di Christo N. R. all’anima devota composta dal R. P. D. Giovanni Laspergio in lingua spagnola e portata nell’italiana, Venetia, Giuliani, 1669
  • Helenae Lucretiae Corneliae Piscopiae opera quae quidem haberi potuerunt, Parmae, Rosati, 1688

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Massimiliano Deza, Vita di Helena Lucretia Cornara Piscopia, Venise, Antonio Bosio, 1686
  • Benedetto Croce, Appunti di letteratura secentesca inedita o rara, in «La Critica», XXVII, 1929
  • Sebastiano Serena, S. Gregorio Barbarigo e la vita spirituale e culturale nel suo seminario di Padova. Lettere e saggi editi dagli amici in memoria, 2 voll., Padoue, Antenore, 1963
  • Francesco Ludovico Maschietto, Elena Lucrezia Cornaro Piscopia (1646—1684), prima donna laureata nel mondo, Padoue, Antenore, 1978 ISBN 88-8455-340-7
  • Renzo Derosas, Corner, Elena Lucrezia, in «Dizionario Biografico degli Italiani», XXIX, Rome, Istituto dell’Enciclopedia italiana, 1983.
  • Patrizia Carrano, Illuminata. La storia di Elena Lucrezia Cornaro, prima donna laureata nel mondo, Milan, Mondadori, 2001 ISBN 88-04-49090-X
  • Clelia Pighetti, Il vuoto e la quiete. Scienza e mistica nel '600. Elena Cornaro e Carlo Rinaldini, Milan, Franco Angeli, 2004 ISBN 88-464-6333-1
  • Barbara e Gian Paolo Borsetto, Elena Cornaro Piscopia. La Venexiana prima laureanda al mondo, Venise, 2010

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]