Алентонскі бегемот

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Алянтонскі бегемот
Скульптура ў Алянтоне

Алентонскі бегемот (англ.: Allenton hippopotamus)— шкілет бегемота Hippopotamus amphibius, знойдзены ў англійскім селішчы Алентон, прыгарадзе Дэрбі, у 1895 годзе[1]. Побач з месцам выяўлення шкілета ўсталявана скульптура, сам трохмятровы (у даўжыню) шкілет захоўваецца ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі[2].

Алянтон (Allenton) — вёска ў 5 кіламетрах ад Дэрбі. У сакавіку 1895 гады пры правядзенні земляных прац для пабудовы сцяны ў Crown Inn адчуўся благі пах, а следам былі выяўлены дзіўныя вялікія косткі[3].

Было вырашана ўкласці сродкі ў далейшыя пошукі і падзяліцца гэтай знаходкай з грамадскасцю. Раскопкі працягваліся на пляцы ў 4,5 кв. м., хоць дно раскопак пакрылася вадой, якая праступіла на глыбіні ў 1,8 м. Вада адпампоўвалася помпамі; за працай назіралі Бемроўз (H.H. Bemrose) і Дзілі (R.M. Deeley), які пазней напісаў справаздачу пра раскопкі[3]. Косткі былі перададзены ў Музей Дэрбі, на той момант ужо 16 гадоў як адкрыты[4].

Усяго было знойдзена 127 костак, якія галоўным чынам належалі гіпапатаму, але сустракаліся і тыя, што належалі насарогу і слану. Арнольд Бемроўз (Arnold Bemrose) выказаў здагадку, што дадзеныя косткі з'яўляюцца доказам існавання некалі вялікага моста паміж Брытаніяй і Еўропай, бо гэта было самым відавочным тлумачэннем знаходжання такіх костак[1]. Цяпер лічыцца, што косткі даказваюць, што 120 000 гадоў назад, у міжледніковы перыяд, клімат быў цяплей, і сярэдняя летняя тэмпература ў тых месцах была больш 18 градусаў па Цэльсіі, а ўзімку не было ярка выяўленых перыядаў замаразак[5].

Усе гэтыя косткі былі знойдзены на так званай Allenton Terrace — заляжы рачнога жвіру, якія месцамі перавышаюць сучасны ўзровень ракі Дэрвент на 6 метраў.

Лазернае сканаванне костак Алянтонскага гіпапатама

У ліпені 1973 года працоўныя знайшлі ў тых месцах і іншыя косткі, частка з якіх таксама выстаўлена ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі — мядзведзя, аленя, быка, гіпапатама, насарога і слана. Знаходкі ўтрымоўвалі па 1-2 косткі, самай буйнай з іх апынуўся вялікі зуб гіпапатама[6].

У 2006 годзе для ўвасаблення ў скульптуры гісторыі рэгіёна ў Алянтон быў запрошаны Майкл Дан Арчар (Michael Dan Archer). Ён выкарыстоўваў лазернае сканаванне костак у музеі Дэрбі для далейшага іх атбітку. Скульптура ўяўляе сабою тры секцыі разарванага круга дастатковага памеру, каб сядзець на іх; на паліраванай іх паверхні змесцаваны чыгунныя копіі костак бегемота[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Arnold Bemrose, H.H. (1910). Derbyshire. Cambridge University Press. p. 53. http://www.archive.org/stream/derbyshire00arnouoft/derbyshire00arnouoft_djvu.txt. Retrieved on 23 December 2010. 

    In 1896, the author and Mr R.M. Deeley obtained the greater portion of the skeleton of a hippopotamus, together with part of the breast-bone of an elephant and of the femur of a rhinoceros, in the Derwent gravel at Allenton, immediately to the south of Derby. These bones are now in the Museum at Derby

  2. 2,0 2,1 Archer, Michael Dan Derby Sculpture. archersculpture.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 5 студзеня 2011.
  3. 3,0 3,1 Arnold Bemrose, H.H.; R.M.Deeley (August 1896). "Discovery of Mammalian Remains in the Old River-gravels of the Derwent near Derby". J. of the Geological Society. 
  4. Derby Museum Treasures
  5. van Kolfschoten, Th. (2000). "The Eemian mammal fauna of central Europe". Netherlands Journal of Geosciences 79 (2/3): 269–281. http://www.njgonline.nl/publish/articles/000099/article.pdf. Retrieved on 2 February 2011. "...the hippopotamus, Hippopotamus amphibius, and the water buffalo, Bubalus murrensis, present in the Eemian fauna, indicate a climate with relatively high summer temperatures (mean July temperature > 18°C) and the absence of periods of severe or long-lasting winter frost". 
  6. Grange, William (2003). When Hippos ... Swam in the Derwent. Derby Museum and Art Gallery.