Алергія
| Алергічныя рэакцыі | ||
|---|---|---|
| Працэс дэгрануляцыі пры алергіі: 1 — Антыген; 2 — Антыцела (IgE); 3 — FcεRI-рэцэптар; 4 — цыркулюючыя медыятары (гістамін, пратэазы, хемікінез, гепарын); 5 — сакраторныя гранулы; 6 — тлустая клеткаНяпэўнае слова; 7 — вылучаемыя медыятары (простагландыны, лейкатрыены, трамбаксаны, PAF). | ||
| МКХ-10 | T78.4 | |
| МКХ-9 | 995.3 | |
| DiseasesDB | 33481 | |
| MedlinePlus | 000812 | |
| eMedicine | med/1101 | |
| MeSH | D006967 | |
Алергія (стар.-грэч. ἄλλος - «іншы, чужы» і ἔργον - «уздзеянне») — звышадчувальнасць імуннай сістэмы арганізма, пры паўторных уздзеяннях алергена на раней сенсібілізаваны гэтым алергенам арганізм.
Сімптомы: рэзь у вачах, ацёкі, насмарк, крапіўніца, чханне, кашаль і інш.
[правіць] Гісторыя
Тэрмін «алергія» быў уведзены венскім педыятрам Клеменс Фон Пірке ў 1906 г. Ён заўважыў, што ў некаторых з яго пацыентаў назіраныя сімптомы маглі быць выкліканыя пэўнымі рэчывамі (алергенамі) з навакольнага асяроддзя, такімі, як пыл, пылок раслін або некаторыя віды ежы. На працягу доўгага часу лічылася, што гіперадчувальнасць развіваецца ў сувязі з парушэннем функцыі імунаглабулінаў Е, аднак неўзабаве стала ясна, што шматлікія механізмы з удзелам розных хімічных рэчываў выклікаюць з'яўленне мноства сімптомаў, раней класіфікаваных як «алергія».
P. G. H. Gell і R. R. A. Coombs вылучылі 4 асноўных тыпы рэакцый гіперчуллівасці. На сённяшні дзень вядома 5 тыпаў рэакцый гіперчуллівасці. Тэрмін алергія быў захаваны за першым тыпам рэакцый, які характарызуецца класічнымі эфектамі апасродкаванымі IgE.