Алесандра Альгардзі
| Алесандра Альгардзі | |
| Alessandro Algardi | |
скульптурны вобраз, створаны Альгардзі |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Alessandro Algardi |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
10 чэрвеня 1654 (55 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Жанр: |
рэлігійная скульптура, партрэт, мастацкі надмагілле |
| Вучоба: |
у Балонскай акадэміі Ладавіка Карачы |
| Стыль: |
рымскае барока |
| Заступнікі: |
герцаг Мантуі Фердынанда Ганзага, кардынал Ладавіка Людавізі, Папа Рымскі Інакенцій Х |
| Уплыў: |
майстроў рымскага барока |
Алесандра Альгардзі (італ. Alessandro Algardi, 31 ліпеня 1598, Балоння — 10 чэрвеня 1654, Рым) — італьянскі скульптар, найбуйнейшы прадстаўнік барока ў італьянскай скульптуры разам з Берніні.
Біяграфія [правіць]
Пачаў працаваць у майстэрні Агасціна Карачы. У 1608 г. паступіў на службу да герцага Мантуі Фердынанда Ганзага. Затым пераехаў у Венецыю, а ў 1625 г. — у Рым. Працаваў у царкве Сан-Сільвестр, Санта-Марыя-дэль-Попала, саборы Святога Пятра, Палаца дэі Кансерваторы. Супернічаў з Берніні. Карыстаўся заступніцтвам папы Інакенція Х. Быў блізкі да Даменікіна, сябраваў з Франсуа Дзюкенуа, Андрэа Сакі, Нікаля Пусэнам, падзяляў іх арыентацыю на класічную норму ў рамках барочнай стылістыкі. Працаваў таксама як рэстаўратар. Пад 1650 г. пазнаёміўся з Веласкесам, пераехаў у Іспанію. Працаваў у Аранхуэсе і Саламанцы.
Літаратура [правіць]
- Heimbürger M. Alessandro Algardi scultore. Roma: Istituto di studi romani, 1973
- Neumann E. Mehrfigurige Reliefs von Alessandro Algardi: Genese, Analyse, Ikonographie. Frankfurt/Main; Bern; New York: Lang, 1985
- Montagu J. Alessandro Algardi: l'altra faccia del barocco: guida alla mostra. Roma: Edizioni de Luca, 1999
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алесандра Альгардзі- Працы ў музеях свету
- Біяграфія