Алесь Асташонак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алесь Асташонак
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1954(1954-06-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 верасня 2004(2004-09-07) (50 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык
Мова твораў беларуская

Алесь (Аляксандр Мікалаевіч) Асташонак (1 чэрвеня 1954, Мінск — 7 верасня 2004, Кіеў) — беларускі празаік, кінасцэнарыст, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1976 годзе перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. Працаваў перакладчыкам у Алжыры, інспектарам дэканата па працы з замежнымі навучэнцамі, выкладчыкам французскай мовы Беларускага політэхнічнага інстытута, выхавальнікам у тэхнічным вучылішчы будаўнікоў, рэдактарам рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Упраўлення тэатраў і музычных устаноў Міністэрства культуры БССР, рэдактарам у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імя П. Броўкі, старшым рэдактарам часопіса «Крыніца». Член СП БССР (з 1986).

Памёр у Кіеве 7 верасня 2004 г., пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Фарбы душы»: проза (1989);
  • «Іскры ўначы»: п'еса (пастаўлена ў 1982, апублікавана ў 1986);
  • «Камедыянт, ці Узнёсласць сумнай надзеі»: п'еса (пастаўлена ў 1984, апублікавана ў 1985)
  • «Жоўты колер белага снегу»: апавяданні, эсэ (Мінск, 2005) — пасмяротнае выданне

Сцэнарыі[правіць | правіць зыходнік]

  • сцэнарый фільма «Камедыянт» (1987),
  • сцэнарый фільма «Сон» (кароткаметражны паводле ўласнага апавядання «Чарга», 1989; прыз Саюза кінематаграфістаў СССР на XIII Усесаюзным фестывалі тэлевізійных фільмаў, 1989; першае месца ў конкурсе ў рамках Тыдня міжнароднага кіно ў Тэруэлі, 1989, Іспанія).

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Жорж Сіменон «Порт туманоў» («Сучасны замежны дэтэктыў», 1988)
  • П’ер Буль «Планета малпаў» («Замежная фантастыка», 1990),
  • С.Палякова «Улюбёнец публікі» п'еса (пастаўлена ў 1985),
  • В.Мярэжкі «Жаночы стол у паляўнічай зале» п'еса (пастаўлена ў 1988),
  • А.Нікалаі «Матылёчак, матылёчак…» п'еса (пастаўлена ў 1988),
  • Веркор «Маўчанне мора» («Далягляды», 1987),
  • Жорж Сіменон «Пад страхам смерці» (часопіс «Беларусь», 1988),
  • Жорж Сіменон «Дзяўчына і бясхвостыя парсючкі» («Далягляды», 1989)

Сумесна з В. Грыгалюнасам пераклаў з літоўскай мовы асобныя апавяданні Б. Радзявічуса, М. Слуцкіса, С. Шальцяніса.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сучасная беларуская проза. Традыцыі і наватарства. Анталогія. — Мн.: Сэр-Віт, 2003.